Юлія Сяргееўна Слясарчык (нар. , Заслаўе, Беларусь) — беларуская футбалістка, абаронца. Выступала ў нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Пачынала займацца футболам у родным горадзе ў камандзе хлопчыкаў. У 12-гадовым узросце была на праглядзе ў жаночай камандзе «Надзея» (Магілёў), але ў выніку вырашыла займацца ў Мінску, у Рэспубліканскім цэнтры Алімпійскай падрыхтоўкі па футболе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў трэнера Марыны Аляксандраўны Ліс.
На дарослым ўзроўні першы сезон правяла ў 2010 годзе ў вышэйшай лізе ў клубе «Маладзечна», потым стала рэгулярна гуляць за мінскі клуб «Зоркая-БДУ», за пяць сезонаў правяла больш за 100 матчаў.
У складзе бела-блакітных у сезоне-2020 разам з камандай яны сталі чэмпіёнкамі Рэспублікі Беларусь, а таксама ўладальніцамі жаночага Кубка Беларусі. Адгуляла 24 матчы, адзначылася двума галамі і аддала 10 галявых перадач. 2021 сезон правяла ў складзе жаночай каманды «Зеніта» У 2022 годзя вярнулась у мінскае «Дынама»ЮЛІЯ СЛЯСАРЧЫК І НАСТАССЯ ШУППО ВЯРТАЮЦЦА Ў «ДЫНАМА-БДУФК». Крыніцы
Спасылкі Слясарчык Юлія
Катэгорыя:Футбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі ЖФК Маладзечна Катэгорыя:Ігракі ЖФК Зорка-БДУ Катэгорыя:Ігракі ЖФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ЖФК Іслач-РДВАР Катэгорыя:Ігракі ЖФК Дынама-БДУФК Катэгорыя:Ігракі ЖФК Зеніт Санкт-Пецярбург Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па футболе