Янка Окліч (сапраўднае імя Язэп Манькоўскі, ; , Вільня — , Варшава) — беларускі і польскі публіцыст, журналіст, перакладчык. Падпісваўся крыптанімамі Я. О., Я. М-скі, Я. М., і-м-і, Кірмашовы П-ч.

Біяграфія Паходзіў з сям’і працоўнай інтэлігенцыі. Сын Віктара.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Вільні, атрымаў вышэйшую адукацыю на юрыдычным факультэце Дэрпцкага ўніверсітэта. Член акадэмічнай карпарацыі «Konwent Polonia»Józef Mańkowski, Korporacja akademicka „Konwent Polonia” [dostęp 2017-07-30]..

У 1908 годзе адзін з заснавальнікаў беларускага кнігавыдавецкага таварыства «Наша хата». У 1909 г. пачаў журналісцкую дзейнасць як карэспандэнт часопіса «Dziennik Petersburski». З 1909 года таксама супрацоўнік газеты «Наша ніва».

У 1910—1913 гадах быў рэдактарам палітычнай часткі ў віленскім часопісе радыкальна-дэмакратычнага кірунку «Kurjer Krajowy» («Краёвы веснік»)Józef Mańkowski. Zeszyty prasoznawcze, Том 13 — Krakowskie Wydawn. Prasowe RSW Prasa-Książka-Ruch, 1972.

У 1915—1917 гадах жаўнер .

У 1914—1918 гадах супрацоўнічаў з часопісамі «Świat», «Kurier Polski», «Glos Lubelski». У 1917 годзе выконваў функцыі прэс-рэферэнта Краёвай гаспадарчай рады ў Любліне, а у 1918—1921 гадах займаў пасаду кіраўніка аддзела друку пры Міністэрстве ўнутраных спраў. У 1922—1930 гадах быў кіраўніком кінатэатраў «Jar» і «» у Варшаве.

У 1931—1939 гадах працаваў у Экспартным таварыстве Pol-Trade. Да пачатку Другой сусветнай вайны ён быў адначасова карэспандэнтам амерыканскай польскай прэсы і публікаваў артыкулы на эканамічныя тэмы ў розных айчынных выданнях. Падчас акупацыі працаваў рабочым на сховішчы паліва і займаўся распаўсюджваннем радыёпаведамленняў, за што быў арыштаваны гестапа і сядзеў у турмах у Макотаве, а таксама на .

Пасля вызвалення ў 1945—1948 гадах стаў галоўным рэдактарам «» ў Катавіцах. Пасля ў 1949—1958 гадах працаваў на пасадзе кіраўніка рэдакцыі Выдавецтваў Камунікацыйных і Міністэрства сувязі. Нарэшце, у 1957—1958 гадах працаваў рэдактарам часопіса «Motoryzacja».

Грамадскі дзеяч, сябра Дэмакратычнай партыі, сябра Таварыства польскіх журналістаў і Каманды старэйшых журналістаў пры Варшаўскім аддзеле Дэмакратычнай партыі.

Узнагароды Узнагароджаны Кавалерскім крыжам Ордэна Адраджэння Польшчы, Залатым Крыжам Заслугі і Крыжам Незалежнасці, медалём 10-годдзя Народнай Польшчы і знакам «За заслугі перад Варшаўскім ваяводствам».

Творчасць У публіцыстычных артыкулах узнімаў пытанні грамадскага і культурнага жыцця Беларусі, пісаў пра грамадска-палітычнае самаўсведамленне народа, заклікаў да актыўнага ўдзелу яго ў грамадскім жыцці («Кааперацыя», «Карысная работа», «Куды ісці», «Ці маем права быць беларусамі?»).

На беларускую мову перакладаў творы ўкраінскіх і польскіх пісьменнікаў.

Заўвагі

Літаратура

Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі з украінскай мовы Катэгорыя:Публіцысты XX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі юрыдычнага факультэта Імператарскага Дэрпцкага ўніверсітэта