Паняве́ж С. 80., таксама Паняве́жыс () — горад у цэнтральнай Літве, на рацэ Нявежа (прыток Нёмана). Адміністрацыйны цэнтр Панявежскага павета, у складзе якога ўтварае асобнае гарадское самакіраванне. Праз горад ідзе аўтамабільная магістраль Вільня — Рыга. Чыгункай злучаецца з Дзвінскам і Шаўлямі, дзейнічаюць два аэрапорты мясцовага значэння. Панявеж лічыцца сталіцай этнаграфічнага рэгіёну Аўкштайція.
Гісторыя
Упершыню горад згадваецца 7 верасня 1503 года ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, дзе бурмістру Рымгалаў даравалася зямля з умовай пабудовы на ёй касцёла. На правым беразе Нявежы ўтварылася паселішча з касцёлам, гандлёвай плошчай, карчмой, броварам і лазняй, якое атрымала назву Стары Панявеж. У пачатку ХVІ стагоддзя на левым беразе Невяжы на дзяржаўных землях утварылася новае паселішча, якое атрымала назву Новы Панявеж. Абедзве часткі аб’ядналіся ў 1780 годзе. У 1727 годзе ў Панявежы быў заснаваны ордэн піяраў, які пабудаваў касцёл, манастыр і калегію — першую сярэднюю школу ў горадзе.
У наш час ёсць цэнтрам прамысловасці Літвы, тут размешчаны некалькі буйных прадпрыемстваў, якія былі заснаваныя яшчэ у часы СССР.
Насельніцтва
Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:
+ Нацыянальны склад Панявежа (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 89 100 100,00 Літоўцы 85 498 95,96 Рускія 1 767 1,98 Украінцы 223 0,25 Палякі 188 0,21 Беларусы 128 0,14 Іншыя 336 0,38 Не ўказалі 966 1,08
Спорт ФК Панявежыс — футбольны клуб.
Культура Драматычны тэатр Юозаса Мільцініса
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Ілья Ашаровіч (1879—1938) — беларускі рэдактар, гісторык, палітычны дзеяч. Артурас Барысас (1954—2005) — дзеяч літоўскай контр-культуры, рэжысёр, акцёр, спявак, бібліяфіл.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Панявежыскага павета