Я́нава С. 19., таксама Ёнава () — горад у цэнтральнай Літве, адміністрацыйны цэнтр Янаўскага раёна Ковенскага павета. Горад размешчаны на рацэ Віліі за 106 км ад Вільні і за 32 км ад Коўні. Янава адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.
Гісторыя Горад узнік на месцы драўлянага касцёла, які быў пабудаваны па загаду уладальніцы навакольнага маёнтка Марыі Касакоўскай у 1740 годзе. У 1750 годзе вялікі князь Жыгімонт Ваза падараваў прывілей Касакоўскай на пабудову мястэчка з кірмашом і пасяліць тут вольных людзей рознага веравызнання.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай паселішча ўвайшло ў склад Расійскай імперыі, дзе ў 1864 годзе атрымаў статус горада. З 1919 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі. У 1940 года Янава ў складзе Літоўскай ССР. З 1990 года ў складзе адноўленай Літоўскай Рэспублікі.
Насельніцтва
Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:
+ Нацыянальны склад Янавы (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 27 381 100,00 Літоўцы 24 104 88,03 Рускія 1 956 7,14 Палякі 327 1,19 Украінцы 207 0,76 Беларусы 161 0,59 Іншыя 188 0,69 Не ўказалі 436 1,59
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Морыс Вінчэўскі, яўрэйскі паэт
Спорт ФК Ёнава — футбольны клуб. Гарадскі футбольны стадыён.
Гарады-пабрацімы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Касакоўскія
Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1740 годзе
