Беларускае батанічнае таварыства — добраахвотная навукова-грамадская арганізацыя ў Беларусі.

Беларускае рэспубліканскае батанічнае таварыства заснавана ў 1951 годзе. З’яўляецца добраахвотнай навукова-грамадскай арганізацыяй спецыялістаў, якія вядуць навукова-даследчую, педагагічную і практычную работу ў галіне батанікі і сумежных з ёю навук. Задачы: актыўны ўдзел у развіцці батанічнай навукі. прыцягненне вучоных і практыкаў да вырашэння тэарэтычных і практычных пытанняў у галіне вывучэння і выкарыстання раслінных рэсурсаў, укараненне вынікаў навуковых дасягненняў у практыку народнай гаспадаркі, прапаганда батанічных ведаў, садзейнічанне рацыянальнаму выкарыстанню раслінных рэсурсаў, іх ахове і абагачэнню і інш.

Да 1983 года правяло 4 з’езды (1962, 1967, 1973, 1978), нарады: геабатанічную па лугавой расліннасці (1961), міжрэспубліканскую па методыцы вывучэння раслінных згуртаванняў (1966), усесаюзную па вывучэнню ўзаемаадносін раслін у фітацэнозах (1969); усесаюзную навуковую канферэнцыю па дынаміцы расліннасці ў сувязі з меліярацыяй (1971), навуковую сесію па выніках батанічных даследаванняў у СССР і перспектывах іх развіцця (1978).

З 1959 года выдае зборнік прац «Батаніка».

На 1 студзеня 1982 года яднала 582 індывідуальныя і 11 калектыўных членаў.

Уваходзіла ў склад Усесаюзнага батанічнага таварыства на правах аддзялення (Беларускае аддзяленне Усесаюзнага батанічнага таварыства), з 1993 г. — ГА «Беларускае батанічнае таварыства».

23 верасня 2022 г. Інстытутам эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі арганізаваны і праведзены XI з’езд Беларускага батанічнага таварыства. Станам на 2023 год было 25 членаўСтаронка Таварыства.

Старшыні (прэзідэнты) 1951—1955 — М. А. Дарожкін; 1956 — Ц. М. Годнеў; з 1957 — І. Д. Юркевіч.

Члены на 2023 год Павел Мікалаевіч Белы, ЦБС НАН Беларусі Андрэй Аляксандравіч Бяспалы, НП «Прыпяцкі» Іван Васілевіч Бардок, ІЛ НАН Беларусі Ірына Пятроўна Вазнячук, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Наталля Сяргееўна Гурына, БДМУ Дзмітрый Генадзевіч Грумо, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Алена Іванаўна Дарашкевіч, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт Наталля Аляксееўна Зелянкевіч, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Мікалай Апанасавіч Ламан, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Максім Уладзіміравіч Кудзін, Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік Алег Мечыслававіч Маслоўскі, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Алена Уладзіміраўна Мельнікава, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Леанард Міхайлавіч Мяржвінскі, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава Віктар Іванавіч Парфёнаў, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Уладзімір Мікалаевіч Прохараў, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аляксандр Віктаравіч Пугачоўскі, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Уладзімір Мікалаевіч Рашэтнікаў, ЦБС НАН Беларусі Руслан Уладзіміравіч Цвірко, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Сяргей Сяргеевіч Саўчук, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аляксандр Уладзіміравіч Суднік, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Ірына Пятроўна Сысой, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Таццяна Гарыеўна Шабашова, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Святлана Юр’еўна Шустава, Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Васіль Аляксандравіч Ярмаловіч, БДТУ Аляксандр Пятровіч Яцына, БДУ

Літаратура

Спасылкі Старонка Таварыства

Катэгорыя:1951 год у Беларусі Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Батанічныя арганізацыі Катэгорыя:Біялогія ў Беларусі