Сун Цзяажэнь (; 5 красавіка 1882 — 22 сакавіка 1913) — кітайскі палітык-рэспубліканец, заснавальнік і першы лідар Гаміньдана.
Біяграфія Браў актыўны ўдзел у апазіцыйным антыманьчжурскім руху. У 1905 годзе быў адным з заснавальнікаў — Саюзнай лігі, у якой па сваім уплыве быў другім чалавекам пасля Сунь Ятсена. Пасля Сіньхайскай рэвалюцыі і абвяшчэння Кітайскай Рэспублікі ў жніўні 1912 года адбылося зліццё Саюзнай лігі з чатырма невялікімі партыямі, што прывяло да стварэння Рэспубліканскай народнай партыі (Гаміньдана), старшынёй якой ён стаў.
Стаўшы на чале Гаміньдана, прывёў партыю да перамогі на парламенцкіх выбарах, якія адбыліся ў пачатку 1913 года, і стаў адным з кандыдатаў у прэм’ер-міністры. Занепакоены перамогай рэспубліканцаў прэзідэнт Юань Шыкай спачатку спрабаваў падкупіць Сун Цзяажэня, а калі гэта не прынесла вынікаў, 20 сакавіка 1913 года ў Шанхаі быў здзейснены замах на яго. Атрымаўшы ў выніку яго цяжкае раненне, Сун памёр праз двое сутак.
Крыніцы
Спасылкі The death of a revolutionary: The song of Song (The Economist, 22 снежня 2012)
Катэгорыя:Палітыкі Кітая