Мадонна Луіза Вераніка Чыконэ (; нар. , Бей-Сіці, Мічыган, ЗША) — больш вядомая як Мадонна, амерыканская , музыкант, , , , , танцоўшчыца, , , мадэльер, мадэль, вядомая большасці дзякуючы сваім відэакліпам, сцэнічным выступленням, а таксама выкарыстанню палітычных, сексуальных і рэлігійных вобразаў у сваіх працах. Самая паспяховая спявачка ў гісторыі. Прадала больш за 350 мільёнаў копій сваіх альбомаў. Яе багацце ацэньваецца ў больш за 1,3 мільярда долараў ЗША.
Біяграфічныя звесткі Нарадзілася ў шматдзетнай сям’і італьянскіх імігрантаў. Вучылася на балетным аддзяленні Мічыганскага ўніверсітэта.
Дэбютны альбом «Мадонна» выйшаў у 1983 і атрымаў шырокую папулярнасць. Пазней выйшлі музычныя дыскі «Ты можаш танцаваць» (1987), «Эротыка» (1993), «Музыка» (2001) і інш. Адна з першых зорак поп-музыкі, якая пачала шырока выкарыстоўваць відэакліпы. Як актрыса здымалася ў кінафільмах розных жанраў «Адчайна шукаю С’юзэн», «Эвіта», «У ложку з Мадоннай» і інш., аднак гэтыя ролі не прынеслі ёй прызнання. Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі.
У другой палове 1980-х — пачатку 1990-х г. з’яўлялася адной з самых вядомых і папулярных у свеце эстрадных спявачак. Яе сусветнай вядомасці паспрыялі скандальны імідж сексуальна разняволенай жанчыны, шакіруючыя паводзіны і выказванні, а таксама ўмела арганізаваныя рэкламныя і піараўскія акцыі.
4 мая 2024 года Мадонна дала найвялікшы канцэрт за сваю карʼеру. Бясплатнае шоу на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанэйра наведалі 1,6 мільёна чалавекreuters.com..
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы Madonna (1983) Like a Virgin (1984) True Blue (1986) Like a Prayer (1989) Erotica (1992) Bedtime Stories (1994) Ray of Light (1998) Music (2000) American Life (2003) Confessions on a Dance Floor (2005) Hard Candy (2008) MDNA (2012) Rebel Heart (2015) Madame X (2019) Confessions II (2026)
Зборнікі The Immaculate Collection (13 лістапада 1990); Something to Remember (7 лістапада 1995); GHV2: Greatest Hits Volume 2 (13 лістапада 2001); Celebration (18 верасня 2009)
Альбомы рэміксаў You Can Dance (17 лістапада 1987); GHV2 Remixed: The Best of 1991—2001 (снежань 2001); Remixed & Revisited (25 лістапада 2003); Confessions Remixed (2006)
Саўндтрэкі Vision Quest (15 лютага 1985); Who’s That Girl (24 чэрвеня 1987); I’m Breathless (22 мая 1990); Evita (29 кастрычніка 1996); The Next Best Thing (22 лютага 2000);
Літаратура
Зноскі
Спасылкі
Афіцыйны сайт Madonna.com materialgirlcollection mobileroadie.com/apps/madonna
Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы Катэгорыя:Выканаўцы, уключаныя ў Залу славы рок-н-рола Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Ivor Novello Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі BRIT Awards Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залатая маліна» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Джуна» Катэгорыя:Пераможцы MTV Video Music Awards Катэгорыя:Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы ЗША