Едынецкі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўночна-заходняй частцы Рэспублікі Малдова з цэнтрам у горадзе Едынец. Мяжуе з Румыніяй.

Гісторыя Як і большасць раёнаў Малдаўскай ССР, утвораны 11 лістапада 1940 года з цэнтрам у пгт Едынцы. Да 16 кастрычніка 1949 года знаходзіўся ў складзе Бэлцкага павета, пасля скасавання павятовага падзелу перайшоў у непасрэднае рэспубліканскае падпарадкаванне.

З 31 студзеня 1952 года па 15 чэрвеня 1953 года раён уваходзіў у склад Бэлцкай акругі, пасля скасавання акруговага падзелу зноў перайшоў у непасрэднае рэспубліканскае падпарадкаванне.

У чэрвені 1959 года ў склад Едынецкага раёна перададзена большая частка тэрыторыі скасаванага Братушанскага раёна.

30 сакавіка 1962 года да Едынецкага раёна была далучана частка тэрыторыі скасаванага Окніцкага раёнаВедомости Верховного Совета СССР. № 18 (1105), 1962 г..

25 снежня 1962 года ў склад Едынецкага раёна перададзена тэрыторыя Ліпканскага раёна. 24 снежня 1964 года адноўлены Ліпканскі раён з наступным утварэннем Брычэнскага раёна. Такім чынам, тэрыторыя Едынецкага раёна практычна вярнулася да стану на чэрвень 1959 года.

З 1999 года па 2002 год, у рамках праведзенай адміністрацыйнай рэформы, раён з’яўляўся часткай Едынецкага павета. Пасля скасавання павятовага падзелу, раён ізноў стаў самастойнай адміністрацыйнай адзінкай.

Насельніцтва   2003 год 2004 год 2005 год 2006 год Едынец 20 250 15 624 15 600 Купчынь 9 150 7 441 9 100 вёскі 57 050 58 325 56 500 57 700 Агулам: 86 450 81 390 81 200 83 500

Спасылкі

Катэгорыя:Раёны Малдовы