Лу Цзясі (, 26 кастрычніка 1915 — 4 чэрвеня 2001) — кітайскі хімік. Яго называлі піянерам структурнай хіміі ў Кітаі.

Член Кітайскай АН (1955, аддзяленне хіміі) і яе прэзідэнт (1981—1987). Ганаровы член (1984). Член (1985, перш член-карэспандэнт), яе віцэ-прэзідэнт. Замежны член каралеўскай акадэміі Бельгіі (1987).

Біяграфія Па нацыянальнасці хань.

Скончыў хімфак Сямыньскага ўніверсітэта (бакалаўр, ліпень 1934). Доктарскую ступень PhD паводле фізічнай хіміі атрымаў ва (ліпень 1939).

Затым на даследчай працы на хімфаку Калтэха, дзе навучаўся пад кіраўніцтвам двойчы лаўрэата Нобелеўскай прэміі Лайнуса Полінга. У 1944 годзе прымаў удзел у працы навукова-даследчай лабараторыі ЗША ў штаце Мэрыленд, яго праца там была адзначана прэміяй камітэта.

У 1945 годзе адхіліў шматлікія прапановы працы і пераадольваючы цяжкасці вярнуўся ў Кітай, дзе атрымаў пасаду дэкана хімфака Сямыньскага ўніверсітэта, пачаўшы прафесарам хіміі, даслужыўся да прарэктара.

У 1960-81 гадах прарэктар Фуцзяньскага ўніверсітэта і адначасова дырэктар Фуцзяньскага НДІ структурнай хіміі Кітайскай АН, віцэ-прэзідэнт Фуцзяньскага аддзялення Кітайскай АН.

З мая 1981 па студзень 1987 гадоў прэзідэнт Кітайскай АН, затым яе спецсаветнік.

З’яўляўся таксама намеснікам старшыні Кітайскага навукова-тэхналагічнага таварыства і ўзначальваў Кітайскае хімічнае таварыства.

Аўтар шматлікіх прац і выхавальнік многіх кітайскіх навукоўцаў.

З 1981 года намеснік, у 1988—1997 гадах старшыня, затым ганаровы старшыня Рабоча-сялянскай дэмакратычнай партыі Кітая (РСДПК).

Намеснік старшыні 8 склікання.

Намеснік старшыні 7, 9 скліканняў, член ПастКама 6 склікання.

Ганаровы доктар навук (DSc) Лонданскага гарадскога ўніверсітэта (1987).

Лаўрэат прэміі (1999).

Існуе Фонд імя Лу Цзясі АН КНР.

Спасылкі

https://web.archive.org/web/20081123103829/http://www1.chinaculture.org/library/2008-02/01/content_26379.htm China Vitae Professor Lu Jiaxi: Pioneer of Structural Chemistry in China

Катэгорыя:Хімікі Кітая