Гарадзе́йка — рака ў Стаўбцоўскім і Нясвіжскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уша (басейн Нёмана).
Назва Корань Gard- у літоўскіх гідронімах Gardinas, Gardena, Garduva, Gardė, Gard-upis, латышскіх Gard-upe, Gardena, GardauņaA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 106—107.. На Верхнім Павоччы той жа корань Gard- у балцкім гідроніме Гардата́ (з прытокам Аката́ з такім жа балцкім гідранімічным суфіксам -at-)Балтийский элемент в гидронимии Поочья. III // Балто-славянские исследования. 1988—1996. Москва, 1998. С. 293..
Канчатак -ейка часта прысутны на месцы ранейшага балцкага -ēja (як у падняпроўскіх гідронімах Вядзейка — Vedēja, Мярэйка — Merēja, Рыпейка — Rupēja)В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206..
Балцкі гідранімічны корань Gard- звязаны з індаеўрапейскім *gherd- «ахопліваць; агароджваць» (ад карацейшага *gher- «хапаць, абдымаць»)J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 442, 444.. Ад яго таксама і праславянскае *gordъ «горад (агароджанае месца)», літоўскае gardas «загарода (для свойскай жывёлы)».
Назвы Гарадзея, Горадзен з таго ж семантычнага шэрагу, што і балцкія гідронімы тыпу Жлобін, Гамея (> Гамяюк), якія ўрэшце да каранёў *gleb(h)- «сціскаць», *gem- «хапаць, сціскаць». Назвы такога тыпу адлюстроўваюць канфігурацыйныя асаблівасці адпаведнай ракі ці возераA. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 118..
Гідраграфія Даўжыня ракі 10 км. Плошча вадазбору 53 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 ‰.
Пачынаецца на ўсходзе ад вёскі Новая Вёска Стаўбцоўскага раёна, цячэ праз гарадскі пасёлак Гарадзея, упадае ва Ушу на ўсходзе ад вёскі Студзёнкі Нясвіжскага раёна.
Ад вусця на працягу 1 км каналізаваная. Паміж вёскамі Новая Вёска і Вялікі Двор Стаўбцоўскага раёна на рацэ сажалка.
Літаратура
Ліст карты N-35-90. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1983 г.
Катэгорыя:Прытокі Ушы (прыток Нёмана) Катэгорыя:Рэкі Стаўбцоўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Нясвіжскага раёна