Бішэр Амін Халіль аль-Раві (; нар. 23 снежня 1960) — грамадзянін Ірака і інфарматар Сакрэтнай разведвальнай службы Вялікабрытаніі, які па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці ўтрымліваўся ў зняволенні ў сакрэтных турмах ЦРУ.
Біяграфія Нарадзіўся ў Багдадзе. У 1980-х эміграваў у Вялікабрытаніюdocuments (.pdf) from Bisher Amin Khalil Al-Rawi's Combatant Status Review Tribunal. Пасяліўся ў Лондане, ажаніўся і стварыў сям’ю.
У лістападзе 2002 года разам з партнёрам Джамілем аль-Бана вылецеў па рабоце ў Гамбію. Аль-Раві павінен быў сустрэць партыю дэталяў машын, але яго арыштавалі аператыўнікі Нацыянальнага разведвальнага ўпраўлення. Затрыманне адбылося па падазрэнні ў меркаваных сувязях з «Аль-Каідай». Мужчыну ўтрымлівалі ў гамбійскай турме, але допыты вялі прадстаўнікі ЦРУ. У канцы снежня Аль-Раві вывезлі з Гамбіі ў афганскую турму Солт-Піт. У сакавіку 2003 года яго перавялі ў Гуантанама.
У красавіку 2006 года выданне «The Guardian» паведаміла, што брытанскае міністэрства замежных спраў афіцыйна запатрабавала вызваліць вязня і вярнуць у ВялікабрытаніюStraw demands release of man with MI5 links from Guantánamo, The Guardian, 20 April 2006"UK appeals for release of 'informer' from Guantanamo" , Islamic Republic News Agency, 20 April 2006. Хоць мужчына абвінавачваўся ў датычнасці да тэрарызму, брытанскія афіцыйныя асобы казалі, што на тое няма дастатковых доказаў. Амерыканскія ўлады ў ходзе канфідэнцыйных перамоваў у чэрвені таго ж года пагадзіліся вярнуць затрыманага, але толькі на строгіх умовах. Як высветліла газета «The Times», спроба Лондана вызваліць Аль-Раві была абумоўлена тым, што той з’яўляўся інфарматарам брытанскай разведкіBritain refused US offer to return Guantanamo detainees , The Times, 3 October 2006.
У канцы сакавіка 2007 года брытанскія дыпламаты завяршылі перамовы па пытанні вяртання Аль-Раві, і ўжо ў пачатку красавіка ён пакінуў Гуантанама. Пасля вызвалення былы вязень далучыўся да грамадзянскага пазову Амерыканскага саюза грамадзянскіх свабод супраць уладаў ЗША па абвінавачваннях у правапарушэннях у дачыненні да замежнікаў.
Спасылкі "UN Secret Detention Report (Part Two): CIA Prisons in Afghanistan and Iraq", Andy Worthington, 16 June 2010 A letter to the Times re: Moazzam Begg and Amnesty by Bisher al-Rawi, Andy Worthington, 11 February 2010 "Tortured, humiliated and crying out for some justice", The Guardian, 12 January 2005 "UK's 'forgotten' Cuba detainees", BBC, 25 January 2005
Катэгорыя:Затрыманыя прывіды Катэгорыя:Брытанска-амерыканскія адносіны