Жазеф Фернан Анры Лежэ́ (; , Францыя — ) — французскі мастак, адзін з піянераў кубізму. Жонка — Надзея Хадасевіч-Лежэ.
Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Школе дэкаратыўнага мастацтва (1903—05) і акадэміі Жуліяна ў Парыжы. Працаваў пераважна ў Парыжы, у 1940—45 у ЗША.
Творчасць У 1924 заснаваў «Сучасную акадэмію». У ранні перыяд зазнаў уплывы П. Сезана, фавізму, футурызму. У 1909—14 прымыкаў да кубістаў. Творы гэтага перыяду вызначаюцца дынамікай прасторавай пабудовы, кантрастамі адкрытых колераў: «Аголеныя ў лесе» (1909—10), «Дама ў блакітным» (1912) і інш. Пад уплывам падзей 1-й сусветнай вайны прыдумаў «новую эстэтыку машынных форм», якая абумовіла «механічны» перыяд у яго міжваеннай творчасці. Работам гэтага часу ўласціва пабудова фігур чалавека і прадметаў з абагульненых цыліндрычных і акруглых форм, яркія лакальныя колеравыя зоны: «Дыскі» (1918), «Горад» (1919—20), «Механік» (1920), «Механічныя элементы», «Чалавек у світэры», «Чытанне» (усе 1924) і інш. 3 1920 супрацоўнічаў з Ле Карбюзье ў афармленні тагачасных інтэр'ераў. У 1924—27 зазнаў уплыў пурызму («Акардэон», 1926; «Нацюрморт з рукой», 1927). У 1930—50-я г. ўзмацніліся рысы дэкаратывізму («Вялікія чорныя ныральшчыкі», 1944), імкненне да сюжэтнасці і сацыяльнай скіраванасці («Будаўнікі», 1951).
Сярод манументальных работ: мазаікі і вітражы ў цэрквах у Асі (1949) і Адэнкуры (1951), пано для будынка ААН у Нью-Ёрку (1952); паводле яго эскізаў аформлены музей яго імя ў Б'ё (1956—60), зроблены мазаікі ў Доме культуры моладзі ў Карбей-Эсоне (1965—66), вітражы ў Інстытуце Мары Тарэза ў Парыжы (1960) і інш.
Працаваў таксама ў галіне манументальна-дэкаратыўнай керамікі, габелена, тэатральна-дэкарацыйнага мастацтва, кніжнай ілюстрацыі. У 1924 зняў маляваны фільм «Механічны балет».
Каталогі Жывапіс: Bauquier G. Fernand Léger. Catalogues Raisonné de l'oeuvre peint. T. II. 1920—1924. Paris, 1992. 348 pp. T. III. 1925—1928. Paris, 1993. 350 pp. Літаграфіі і гравюры: Saphire L. Fernand Léger. The Complete Graphic Works. 1978.
Літаратура Лежэ // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.
Спасылкі
Катэгорыя:Мастакі Францыі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)