Малік Агар (; народжаны як Нганіёфа Агар Эйр Нганіофа) — суданскі палітычны дзеяч, актыўны ўдзельнік паўстання ў штаце Блакітны Ніл.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і правадыра племя інгесана ў штаце Блакітны Ніл. З васьмі гадоў насіў імя Малік Агар.

У 1983 годзе, неўзабаве пасля пачатку Другой грамадзянскай вайны ў Судане, далучыўся да ўзброенай апазіцыі . У 1990-х гадах стаў кіраўніком аддзела ўзброеных сіл Народна-вызваленчага руху Судана. Камандаваў паўстанцкімі атрадамі ўздоўж мяжы з Эфіопіяй на поўдзень ад Блакітнага Ніла да ГейсанаJohn Young "Along Ethiopia's Western Frontier: Gambella and Benishangul in Transition", Journal of Modern African Studies , 37 (1999), p. 334. Мяцежныя сілы пад яго камандаваннем у 1997 годзе захапілі гарады Курмук і Кайсан.

У красавіку 2010 года абраны губернатарам штата Блакітны Ніл"SPLM celebrates victory in Blue Nile State" , Official website of the Sudan People's Liberation Moverment (accessed 21 March 2011).

У лютым 2011 года прызначаны старшынёй Народна-вызваленчага руху Судана (паўночнае крыло)"Malik Aggar to head SPLM in the north" , Official website of the Sudan People's Liberation Moverment (accessed 21 March 2011). 2 верасня Агар быў зрынуты з пасады губернатара па загадзе прэзідэнта Амара аль-Башыра. У лютым 2012 года стаў сузаснавальнікам апазіцыйнай кааліцыі «Суданскі рэвалюцыйны фронт». Альянс меў на мэце звяржэнне суданскага ўрада і дэмакратызацыю. Адначасна абраны прэзідэнтам Суданскага рэвалюцыйнага фронту.

2 лютага 2021 года прызначаны членам Суверэннага савета. 19 мая 2023 года прызначаны намеснікам старшыні Пераходнага суверэннага савета.

Погляды Агар выступае супраць бачання Судана як араба-ісламскай дзяржавы і выступае за мультыкультурную грамадзянскую дэмакратыю. Быў блізкі да Джона Гаранга і падзяляў яго мэту звяржэння ўрада Аль-Башара. Выказаў сваю нязгоду з аддзяленнем Паўднёвага Судана.

Гл. таксама Абдэлазіз аль-Хілу

Зноскі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Палітыкі Судана Катэгорыя:Правадыры паўстанняў

Катэгорыя:Постаці трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане