Неалі́т, ці новы каменны век ( — новы,  — камень) — перыяд развіцця чалавецтва, якім завяршаецца каменны век. На Блізкім Усходзе неаліт пачаўся каля 9500 год да н.э.

Характарызуецца развіццём вытворчай гаспадаркі, з’яўленнем шліфаваных прылад працы і керамікі.

На тэрыторыі Беларусі

На тэрыторыі Беларусі неаліт пачаўся ў канцы V тысячагоддзя да н.э. і працягваўся да III тысячагоддзя да н.э.

Адбыліся значныя змяненні ў жыцці людзей — т. зв. неалітычная рэвалюцыя: распаўсюдзілася ганчарства, людзі пачалі выкарыстоўваць кола, павозку, займацца ткацтвам (з выкарыстаннем вертыкальнага ткацкага станка). Да ранейшых спосабаў апрацоўкі каменю дадалося шліхтаванне і паліраванне. Для свідравання каменных прыладаў выкарыстоўвалі прыстасаванне — свідравальны станок. Вытворчасць крэмневых прыладаў павялічылася настолькі, што крэменю на паверхні зямлі ўжо не ставала, таму пачалася распрацоўка крэмнездабыўных шахтаў.

Насельніцтва поўнасцю перайшло да аселага ладу жыцця. Асноўнымі тыпамі жытла былі паўзямлянкі і наземныя пабудовы. Прысвойваючая гаспадарка дасягнула свайго росквіту. Пачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі — земляробства (з выкарыстаннем каменнай матыкі) і жывёлагадоўлі.

Землі Беларусі ў перыяд неаліту насялялі плямёны верхнедняпроўскай, днепра-данецкай, нарвенскай і нёманскай археалагічных культур. Знойдзена каля 600 паселішчаў.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Галацэн