Абдул аль-Салам аль-Хілаль (нар. 30 студзеня 1968 альбо 21 чэрвеня 1971) — грамадзянін Емена, які па падазрэнні ў тэрарыстычнай дзейнасці ўтрымліваўся ў турме Гуантанама.
Біяграфія Абдул аль-Салам аль-Хілаль нарадзіўся ў горадзе Сана.
19 верасня 2002 года падчас камандзіроўкі ў Каіры схоплены спецслужбаміAl-Hila: Another 'ghost prisoner' rendered, Al Jazeera. Паводле Human Rights Watch, наступныя васемнаццаць месяцаў яго лёс быў невядомы, але як высветлілася потым, аль-Хілаль утрымліваецца ў амерыканскай турме ГуантанамаCairo to Kabul to Guantanamo , Human Rights Watch, куды прыбыў 20 верасня 2004 года . У рассакрэчаных гутарках са сваім адвакатам вязень распавёў, што перад тым яго два месяцы ўтрымлівалі ў Баку (Азербайджан) і 16 месяцаў на сакрэтных базах у Афганістане, у тым ліку ў Солт-ПітU.S. Operated Secret 'Dark Prison' in Kabul, Reuters, December 19, 2005. У зняволенні аль-Хілаль удзельнічаў у галадоўцы, якая прывяла да пагаршэння яго здароўя mirror.
Як заявілі амерыканскія вайскоўцы, мужчына верагодна складаўся ў Аль-Каідзе .
8 чэрвеня 2021 года затрыманаму была ўхвалена перадача з Гуантанама ў іншыю краінуUnclassified final determination.
Сям’я Аль-Хілаль меў чатырох дзяцей.
У 2008 годзе адміністрацыя Гуантанама пачала дазваляць паслухмяным палонным штогадовы тэлефонны званок дадому. Аль-Хілаль скарыстаўся такой магчымасцю і патэлефанаваў двум сваім сынам. Як пісала выданне The Yemen Post, праз два дні яны нечакана памерлі. Еменскія газеты потым паведамілі, што яны загінулі ў сваім доме, гуляючы з ручной гранаты.
Спасылкі Anger in Yemen Over Halt to Release of Cleared Guantánamo Prisoners Andy Worthington UN Secret Detention Report (Part Two): CIA Prisons in Afghanistan and Iraq Andy Worthington
Катэгорыя:Затрыманыя прывіды