«Песня за песняй» () — амерыканскі эксперыментальны меладраматычны фільм 2017 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Раян Гослінг, Майкл Фасбендэр, Руні Мара, Наталі Портман і Кейт Бланшэт.

Сюжэт Фільм апавядае пра два звязаныя любоўныя трыкутнікі. Гэта гісторыя пра сексуальную апантанасць і здраду на фоне музычнай сцэны ў Осціне, штат Тэхас.

На адной з шумных вечарынак ля басейна мілая і сімпатычная дзяўчына Фэй (Руні Мара) знаёміцца з маладым таленавітым музыкантам БіВі (Раян Гослінг). Між дзвюма рамантычнымі натурамі адразу ж успыхвае страсць, і іх стасункі пачынаюць імкліва развівацца. Але ў Фэй ёсць адзін маленькі, але сур’ёзны сакрэт — яна ўжо некаторы час перыядычна сустракаецца з багатым і ўплывовым музычным прадзюсарам Кукам (Майкл Фасбендэр), які да таго ж з’яўляецца добрым знаёмым БіВі. Дзяўчына пачынае кідацца між двух мужчын і ў выніку робіць свой няпросты выбар. Вось толькі гэта далёка не апошні выбар, што ёй трэба зрабіць. Неўзабаве ёй трэба будзе вырашаць, што для яе важней: кар’ера, аб якой яна нядаўна магла толькі марыць, ці каханне, якое пасялілася ў яе сэрцы.

Паралельна з гэтым Кук знаёміцца з прывабнай і амбітнай афіцыянткай Рондай (Наталі Портман), якая даволі хутка займае значнае месца ў ягоным жыцці. Лёсы ўсіх персанажаў мудрагеліста перасякаюцца між сабой, прымушаючы кожнага з герояў сур’ёзна задумацца над тым, што адбываецца, і ў пэўны момант свайго жыцця зрабіць няпросты выбар, які вызначыць іх будучыню.

Акцёрскі склад Раян Гослінг — БіВі Майкл Фасбендэр — Кук Руні Мара — Фэй Наталі Портман — Ронда Кейт Бланшэт — Аманда Люке Лі — Люке Вэл Кілмер — Дуэйн  — Зоўі Холі Хантэр — Міранда  — брат БіВі  — брат БіВі  — Джудзі, маці БіВі

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 8 намінацыямі на кінаўзнагароды.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы-драмы 2017 года Катэгорыя:Фільмы-меладрамы 2017 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2017 года Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-меладрамы ЗША Катэгорыя:Музычныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Тэрэнса Маліка Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Тэрэнса Маліка