Пра́жская друка́рня Скары́ны — друкарня ў Празе, заснаваная беларускім першадрукаром Францыскам Скарынам дзеля выдання беларускай Бібліі.

Месцазнаходжанне

Паводле некаторых звестак, размяшчалася ў будынку на Старамесцкай плошчы. Дом, збудаваны ў 1371 годзе, захаваўся і цяпер знаходзіцца па адрасе Старамесцкая плошча, 22. У XVI стагоддзі перабудаваны з гатычнага ў рэнесансным стылі, а ў XVII — у барочным. Паводле чэшскіх беларусістаў Вацлава Жыдліцкага і Міласлава Зімы, друкарня Скарыны размяшчалася на другім паверсе будынку.

Паводле іншага меркавання, Францішак Скарына арандаваў друкарню купца Северына (). Яна размяшчалася на вулачцы, якая пачыналася ад . Будынак не захаваўся, цяпер на гэтым месцы знаходзіцца парк.

Паводле трэцяй версіі, Скарына мог арандаваць і друкарню Конача.

Друкаванне Друкарня была заснавана Скарынам пры падтрымцы віленскіх мецэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава. У Празе Скарына надрукаваў у 1517—1519 гадах 23 кнігі Старога Запавету. Паколькі да 1517 года ён ужо меў большасць перакладзеных і падрыхтаваных тэкстаў, можна сцвярджаць, што ён пачаў працаваць у Празе не пазней за 1515—1516 гады.

У 1520—1521 з'ехаў у Вільню.

Гл. таксама Віленская друкарня Скарыны

Літаратура

Катэгорыя:друкарні Чэхіі Катэгорыя:Францыск Скарына Катэгорыя:Гісторыя Прагі