Афгана-іранскія сутыкненні 2023 года — памежны ўзброены канфлікт паміж Афганістанам і Іранам.
Перадгісторыя У жніўні 2021 года ісламарадыкальны рух «Талібан» на фоне сыходу амерыканскай арміі аднавіў сваю ўладу ў Афганістане. 1 снежня таго ж года сілавікі новага ўрада атакавалі іранскіх памежнікаў. Сутыкненні адзначаліся таксама ў ліпені 2022 года. У канцы лютага 2023 года талібы захапілі аднаго іранскага памежніка падчас канфлікту і неўзабаве вярнулі пасля перамоваў. 5 сакавіка ля КПП Пул-і-Абрышом у правінцы Німроз на паўднёвым захадзе Афганістана адбыўся бой афганцаў з іранскімі памежнікаміНа юго-западе Афганистана произошли столкновения между иранскими пограничниками и талибами // ТАСС, 27 мая 2023..
Адносіны з суседнім Іранам у ісламістаў не былі добрымі яшчэ да гэтага. Падчас першага праўлення талібаў у Афганістане (1996—2001), 10 іранскіх дыпламатаў у консульстве горада Мазары-Шарыф былі пакараны смерцю баевікамі. Афіцыйны Тэгеран пачаў мабілізацыю, але эскалацыі ўдалося пазбегнуць пры пасярэдніцтве ААН.
У 2001 годзе, калі адбылося ўварванне ЗША ў Афганістан, Іран, нягледзячы на складаныя адносіны з Белым домам, супрацоўнічаў з амерыканцамі для барацьбы з талібамі, а іранскі спецназ падтрымліваў Паўночны альянс падчас захопу Герата.
Прычыны і заявы Па даных Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, на працягу 30 гадоў засуха з’яўляецца важнай праблемай у Іране. За апошняе дзесяцігоддзе сітуацыя пагоршылася. Іранская метэаралагічная арганізацыя паведамляла, што 97% тэрыторыі краіны адчувалі пэўны ўзровень засухіВ Талибане угрожают захватить Тегеран: на границе начались боевые действия.
У маі 2023 года прэзідэнт Ірана Ібрагім Раісі запатрабаваў права на ваду ў рацэ Гільменд, бо кіраўнікі талібаў парушылі дагавор 1973 года, абмежаваўшы паток вады з ракі Гільменд у засушлівыя ўсходнія раёны Ірану. Афганскія ўлады адхілілі гэтае абвінавачанне. Акрамя гэтага, у МЗС краіны заявілі, што Тэгеран не прызнае талібаў і настойвае на стварэнні «інклюзіўнага ўрада Афганістана».
Былы начальнік паліцыі правінцыі Панджшэр Абдул Хамід Харасані запісаў зварот, у якім заявіў, што талібы «будуць змагацца з карумпаванай Ісламскай Рэспублікай Іран з больш вялікім энтузіязмам, чым падчас вайны супраць Амерыкі».
Баявыя дзеянні 27 мая двое іранскіх памежнікаў (першапачаткова паведамлялася пра аднаго), двое мірных жыхароўИран заявил о стабилизации ситуации на границе с Афганистаном і адзін баец Талібану былі забіты ў выніку страляніны каля памежнага паста. Бой адбыўся каля 10:00 ля раёна Канг у правінцыі Німроз і на іранскім КПП Сасалі ў акрузе Забул правінцыі Сістан і БелуджыстанНа ирано-афганской границе произошел конфликт..
Па паведамленні іранскага інфармацыйнага агенцтва Tasnim, інцыдэнт пачаўся, калі група ўзброеных кантрабандыстаў наркотыкаў паспрабавала перасекчы мяжу Ірана, на што іранскія сілы адкрылі па іх агонь. Мясцовыя сілы талібаў, не падазраючы аб тым, што адбываецца, выказалі здагадку, што іранцы атакуюць іх, і завязалася сутыкненне. Афганскія атрады затым паспрабавалі атакаваць памежныя вёскі Сасулі, Хатам і Макакі, а таксама ім удалося захапіць некалькі кантрольна-прапускных пунктаў.
У сутычках былі ўжыты стралковая зброя і лёгкая тэхніка. Так, напрыклад у раёне напружанасці гучалі кулямёты. Афганцы прымянялі трафейную бранятэхніку краін НАТА, у той час як іранцы абстралялі праціўніка з мінамётаў.
Прадстаўнікі іранскай памежнай службы і падраздзяленняў талібаў дамовіліся аб сумесным расследаванні інцыдэнту. У пачатку канфлікту бакі абвінавацілі адзін аднаго. Са слоў іранцаў, менавіта талібы першымі адкрылі агонь. Пасля сутыкненняў іранскія ўлады закрылі памежны пост Мілак-ЗаранджAt Least Three Killed in Clash on Iran-Afghan Border.
Апоўначы на 28 мая талібы атакавалі памежны пункт Ірана. Па заяве іранскіх СМІ, агонь пачаўся на мяжы правінцыі Німроз. Хутчэй за ўсё, уварванне пачалося з вёсак Макакі і Смактулі. Як сцвярджаюць талібы, агулам было знішчана 18 памежных аб’ектаў.
Асноўныя сутычкі адбыліся ў ваколіцах іранскага горада Заболь. Тут афганскія талібы захапілі пагранпост. У адказ на гэта армія Ірана нанесла артылерыйскі ўдар па пазіцыях праціўніка, што, па супярэчлівых паведамленнях з абодвух бакоў, прывяло да гібелі па афіцыйных даных трох чалавек, па неафіцыйных, не менш за 14 толькі з афганскага боку і верагодна двум з іранскага, не лічачы параненых.
На раніцу 29 мая міністр унутраных спраў Ірана Ахмад Вахідзі заявіў, што з талібамі былі праведзены перамовы, і сітуацыя стабілізавалася. Па словах чыноўніка, будзе сфарміраваны сумесны камітэт для наведвання плацін і вырашэння праблемы.
Ахвяры і страты +ДатаМесцаАфганскі бокІранскі бокХарактарРаніца 27.05КПП Сасалі1 забіты 4 забітыхстральбаНоч з 27.05 на 28.05памежжаневядома18 памежных аб’ектаў знішчанынаступальныя баі талібаўДзень 28.05наваколлі горада Заболь14+? забітых2+? забітыхартылерыйскі ўдар
Ацэнкі Газета Kayhan усклала віну за сутыкненні на ЗША і іх рэгіянальных саюзнікаў. Амір-Алі Хаджызадэ, камандуючы паветрана-касмічнымі сіламі КВІР, заявіў, што «ворагі Ірана хацелі, каб памежны канфлікт з талібамі ператварыўся ў паўнавартасную вайну». У сваім выступе ён заявіў, што ЗША стварылі «розныя пасткі», каб уцягнуць краіну ў баявыя дзеянні.
Як адзначыў кіраўнік расійскага Цэнтра вывучэння афганскай палітыкі Андрэй Сярэнка, у іранцаў у сувязі з канфліктам на мяжы з’явілася магчымасць пачаць гібрыдную вайну супраць Кабула. Тэгеран таксама мог «правесці СВА на тэрыторыі Афганістана, але чужымі рукамі былых афганскіх вайскоўцаў, якія жадаюць узяць рэванш за паразу ад талібаў»«СВО по-ирански!»: Иран не начнет войну с Афганистаном из-за «медийного провокатора».
У сваю чаргу палітолаг Мікіта Мяндковіч заявіў, што гаворка ідзе пра чарговы памежны канфлікт. Падобныя адносіны ў мінулым ўзнікалі ў Талібана з Пакістанам, калі таксама хадзілі чуткі аб магчымым пачатку вайны, але ў выніку крызіс стабілізаваўся. Падобнае прагназавалася і ў выпадку з Іранам, так як Афганістан не зацікаўлены ў вайне з суседзямі, бо мае патрэбу ў імпарце шырокага кола тавараў і выхадзе з гандлёвай ізаляцыі. Як лічыў Мяндковіч, памежныя сутыкненні — выпадковае абвастрэнне, абумоўленае праблемамі з падтрыманнем дысцыпліны на афганскім баку і досыць складанымі ідэалагічнымі адносінамі паміж афганска-іранскім кіраўніцтвамі. Абодва з’яўляюцца клерыкальнымі і належаць да розных галінах ісламу, што падмацоўвае магчымыя непаразуменне. Аднак паўнавартаснай вайны эксперт не чакаў і лічыў, што падзеі з’яўляюцца часовай з’явай, а Афганістан паступова павінен выйсці з крызісу і адаптавацца да нармальных адносін з суседзяміКонфликт на афгано-иранской границе поставлен на паузу.
Спасылкі На кордоні Ірану і Афганістану почалися бої на тлі суперечки про воду (відео) Катэгорыя:Войны Ірана Катэгорыя:2023 год у Іране Катэгорыя:Войны Афганістана Катэгорыя:Канфлікты 2023 года Катэгорыя:Май 2023 года