«Вандроўка часу» () — амерыканскі дакументальны фільм 2016 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі.

Сусветная прэм’ера адбылася 7 верасня 2016 года на 73-м Венецыянскім кінафестывалі. Карціна апавядае пра Сусвет — ад яго нараджэння да разбурэння. Фільм выйшаў у дзвюх версіях з рознымі назвамі: 40-хвілінны «Voyage of Time: The IMAX Experience» для кінатэатраў IMAX і 90-хвілінны «Voyage of Time: Life’s Journey» для звычайных кінатэатраў.

Агучка Брэд Піт — расказчык (IMAX-версія) Кейт Бланшэт — расказчык (35-мм поўнаметражная версія)

Вытворчасць Першыя крокі вытворчасці фільма былі здзейснены ў канцы 1970-х гадоў, калі Тэрэнс Малік распрацаваў праект пад назвай «Q» для кампаніі «Paramount», які апавядаў пра паходжанне жыцця на Зямлі. Галоўным навуковым кансультантам стужкі стаў .

Крытыка Фільм для IMAX быў сустрэты крытыкамі прыхільна, у той час як поўнаметражная версія атрымала супярэчлівыя рэцэнзіі: 90 % на Rotten Tomatoes у 40-хвіліннай версіі і 68 % — у поўнаметражнай.

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і 5 намінацыямі.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 2016 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 2016 года Катэгорыя:Дакументальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Тэрэнса Маліка Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Тэрэнса Маліка Катэгорыя:Фільмы IMAX Катэгорыя:Фільмы Plan B Entertainment