Кулой () — рака ў Валагодскай і Архангельскай абласцях Расійскай Федэрацыі, правы прыток ракі Вага (басейн Паўночнай Дзвіны). У спісе Дзвінскіх земляў (XV стагоддзе) растоўскага князя Івана Уладзіміравіча рака згадваецца як Калуй.
Найбуйнейшыя прытокі — Сіўчуга (левы), Каляньга (правы), Вялікая Сельменьга (правы). Побач з ракой размешчаны пасёлак Кулой Вельскага раёна Архангельскай вобласці.
Даўжыня ракі — 206 км, плошча басейна — 3300 км², сярэднегадавы расход вады за 53 км ад вусця — 14,29 м³/с.
Жыўленне змяшанае, з перавагай снегавога. Замярзае ў кастрычніку — лістападзе, часам у снежні, адкрываецца ад лёду ў красавіку — пачатку мая.
Шырыня ракі ў верхнім цячэнні каля 20-30 метраў, у ніжнім 50-60 метраў. Рэчышча звілістае, утварае вялікія петлі. Цячэнне сярэдняе, месцамі даволі хуткае, аднак парогі адсутнічаюць.
Сістэма воднага аб’екта: Вага → Паўночная Дзвіна → Белае мора.
Катэгорыя:Рэкі Валагодскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Архангельскай вобласці Катэгорыя:Басейн Паўночнай Дзвіны