«Пусткі» () — амерыканскі драматычны фільм 1973 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі. Рэжысёрскі дэбют Маліка ў вялікім кіно. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Марцін Шын і Сісі Спейсек.

Асновай для фільма паслужыла рэальная гісторыя і , якія здзейснілі ў 1958 годзе серыю забойстваў у Небрасцы і прылеглых штатах.

Праз 20 гадоў пасля выхаду фільм быў занесены ў Нацыянальны рэестр фільмаў.

Сюжэт У канцы 1950-х гадоў малады хлопец па імені Кіт, які спрабуе браць за прыклад , але сам працуе ў правінцыйнай глушы зборшчыкам смецця, знаёміцца з Холі, 15-гадовай дачкой мастака рэкламных плакатаў. Калі маладыя людзі пачынаюць сустракацца, бацька дзяўчыны не ўхваляе выбар Холі і забараняе ім бачыцца. Кіт і Холі працягваюць сустракацца, у пакаранне бацька Холі забівае яе сабаку. Пасля гэтага Кіт заяўляецца ў дом Холі і забівае яе бацьку.

Закаханыя падпальваюць хату Холі з трупам бацькі ўнутры і падаюцца на ўцёкі ў бясплодныя пустынныя землі амерыканскіх раўнін. Ва ўцёках яны здзяйсняюць забойства за забойствам, але не асабліва задумваюцца аб наступствах. Пагалоска пра іх распаўсюджваецца па краіне і робіць пасрэдных, па сутнасці, маладых людзей знакамітасцямі нацыянальнага маштабу. Калі ім надакучвае кружыць па аднастайным тужлівым пейзажы, яны вырашаюць дабрацца да гор, але паліцыя не выпускае іх з-пад увагі. Разумеючы асуджанасць далейшага супраціву, Холі адмаўляецца ісці за Кітам далей і здаецца ўладам. Кіт яшчэ нейкі час працягвае ўцёкі, але затым таксама здаецца. Кіт аказваецца знакамітасцю нават сярод паліцыі, яму ціснуць руку, ён раздае сувеніры на памяць.

Кіту і Холі даюць магчымасць у апошні раз пагаварыць адзін з адным на аэрадроме. У фінале фільма Холі распавядае пра далейшы лёс герояў: яна атрымае ўмоўны тэрмін, выйдзе замуж за сына свайго адваката і стане прыкладнай амерыканскай хатняй гаспадыняй, а Кіт праз паўгода будзе пакараны смерцю на электрычным стуле.

Акцёрскі склад Марцін Шын — Кіт Сісі Спейсек — Холі  — бацька Холі  — Кейта  — багач  — намеснік шэрыфа Гэры Літлджон — шэрыф Тэрэнс Малік — госць багача

Узнагароды Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 4 кінаўзнагародамі і яшчэ 1 намінацыяй.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы ЗША 1973 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі 1973 года Катэгорыя:Фільмы-драмы 1973 года Катэгорыя:Крымінальныя фільмы 1973 года Катэгорыя:Фільмы-баевікі ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Крымінальныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы на іспанскай мове Катэгорыя:Фільмы Тэрэнса Маліка Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Тэрэнса Маліка Катэгорыя:Выдатныя фільмы (Роджэр Эберт) Катэгорыя:50 фільмаў, якія неабходна паглядзець, перш чым памерці