Карталінскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Чалябінскай вобласці Расіі. Афіцыйная назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі: горад Карталы і Карталінскі раён.

Афіцыйная назва муніцыпальнага ўтварэння: Карталінскі муніцыпальны раён.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Карталы.

Геаграфія Плошча раёна 4737 км², сельскагаспадарчыя ўгоддзі 345300 га. На тэрыторыі раёна размяшчаецца помнік прыроды Джабык-Карагайскі бор.

Раён мяжуе з Агапаўскім, Нагайбацкім, Часменскім, Варненскім, Брэдзінскім, Кізільскім раёнамі Чалябінскай вобласці Расіі і Дзянісаўскім і Жыцікарынскім раёнамі Кастанайскай вобласці Рэспублікі Казахстан.

Рэльеф раўнінны і ўзвышана-раўнінны. Паводле прыродных умоў: стэпавая зона.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Чалябінскай вобласці