Жарта́йка — рака ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 20 км. Плошча вадазбору 86 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км. Пачынаецца за 3 км на ўсход ад вёскі Жартайка, на захад ад вёскі Ржаўка, вусце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Палік. Цячэ пераважна праз лес, у нізоўі — праз Бярэзінскі біясферны запаведнік.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Барысаўскага раёна