Мар’ямполь, таксама Марыя́мпале () — горад у паўднёвай Літве, адміністрацыйны цэнтра Мар’ямпольскага павета. Цэнтр этнаграфічнага рэгіёну Судовія. Горад размешчаны за 231 км ад Клайпеды, і за 50 км на паўднёвы захад ад Коўна, недалёка ад мяжы з Польшчай і Расіяй (Калінінградскай вобласцю).

Гісторыя

Гісторыя горада пачынаецца ў 1667 годзе, калі у тутэйшай невялікай вёсцы дзейнічаў касцёл. У 1717 годзе тут была пабудавана сядзіба старосты Прэнаў графа Бутлера. У 1750 годзе граф запрасіў сюды манахаў ордэна Марыянаў, якія заснавалі тут свой касцёл і кляштар. 23 лютага 1792 годзе кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі дараваў паселішчу статус горада.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года горад трапіў у склад Прусіі. Пасля перамогі Напалеона над Прусіяй Мар’ямполь з 1807 да 1815 года ўваходзіў у склад Герцагства Варшаўскага, потым у Царстве Польскім.

З 1918 года ў складзе Літвы.

У часы Літоўскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі назва горада была заменена на Капсукас у гонар літоўскага камуніста Вінцаса Міцквічуса-Капсукаса. Гістарычная назва была вернута ў 1989 годзе.

З 1990 года ў складзе адноўленай Літоўскай Рэспублікі.

Насельніцтва

Нацыянальны склад Паводле даных перапісу 2021 года, нацыянальны склад горада быў наступным:

+ Нацыянальны склад Мар’ямполя (2021) Нацыянальнасць Колькасць (чал.) Доля (%) Усяго 36 727 100,00 Літоўцы 35 660 97,09 Рускія 255 0,69 Палякі 118 0,32 Украінцы 52 0,14 Беларусы 32 0,09 Іншыя 178 0,48 Не ўказалі 433 1,18

Спорт ФК Судува — футбольны клуб.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Дзяніс Уладзіміравіч Язерскі (нар. 1981) — беларускі дзяржаўны дзеяч, ідэолаг.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі