Запру́да — рака ў Івацэвіцкім і Пінскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Вісліца.

Гідраграфія Даўжыня ракі 31,4 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Выцякае з паўднёвага захаду возера Лунёва, за 9 км на ўсход ад вёскі Выганашчы. Вусце каля вёскі Забараўцы, якая знаходзіцца на правым беразе ракі Вісліца. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Верхняе і сярэдняе цячэнне ў лясістай мясцовасці.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Рэкі Пінскага раёна