Вісліца — рака ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Бобрык 1-ы (басейн Дняпра). Даўжыня 41,8 км. Плошча вадазбору 543 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 ‰.

Назва На карце ХІХ ст. (Шуберта) пазначаная перша як Вісла, тады як Вісліца.

Гідраграфія Пачынаецца асушальнай канавай за 2 км на поўдзень ад вёскі Рэчкі, цячэ па заходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Да 1978 года Вісліца цякла праз возера Пагосцкае, пасля стварэння на яго месцы наліўнога вадасховішча вадасховішча Пагост цячэ па новым рэчышчы (канале), агінаючы з поўдня вадасховішча і сажалкі рыбгаса «Палессе». Упадае ў Бобрык 1-ы каля вёскі Дубнавічы.

Даліна ў высокай плыні невыразная, паміж вёскамі Юзафіны і Новы Двор трапецападобная, шырынёй 1—3 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,3—0,7 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шырыня да 4 м, ніжэй вёскі Новы Двор да 20 м), абвалаванае дамбамі.

Асноўныя прытокі: каналы Ліпнікі і Дабраслаўка (левыя).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Басейн Бобрыка 1 Катэгорыя:Рэкі Пінскага раёна