Ірына Анатолеўна Фёдарава (1920, станцыя Хілкава, Узбекістан — 1988) — беларускі спецыяліст у галіне энергетыкі і электратэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1971), прафесар (1973)Фёдарава, Ірына Анатольеўна (доктар тэхнічных навук; энергетыка; электратэхніка ; 1920—1988).

Біяграфія

Скончыла Сярэднеазіяцкі індустрыяльны інстытут (1943).

Працавала ў Беларускім політэхнічным інстытуце (1963—1966), Мінскім філіяле Усесаюзнага завочнага электратэхнічнага інстытута (1966—1975), Мінскім радыётэхнічным інстытуце (з 1972, з 1975 — загадчык кафедры тэарэтычных асноў электратэхнікі).

Памерла 13 жніўня 1988 года.

Сям’я

муж Рыгор Яфімавіч Паспелаў (1916—2014) — доктар тэхнічных навук дачка Таццяна Рыгораўна Паспелава (1951) — доктар тэхнічных навук

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: тэорыя нелінейных электрычных ланцугоў і кіраванне складанымі электрычнымі сістэмамі; праблемы удасканалення інжынернай адукацыі.

Узнагароды Узнагароды: медалі «За доблестный труд в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.», «За трудовое отличие», Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР.

Літаратура

Фёдарава Ірына Анатольеўна / А. І. Болсун // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 364. Федорова Ирина Анатольевна / А. И. Болсун // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 354. Федорова Ирина Анатольевна // Белорусский государственный университет информатики и радиоэлектроники: история в биографиях ректоров, ученых, удостоенных почетных званий, лауреатов премий, профессоров, докторов наук : 40 лет (1964—2004). — Минск, 2004. — С. 392—393. Его богатство : [интервью с Г. Е. Поспеловым] / Ирина Гуринович // Советская Белоруссия. — 2006. — 6 декабря (№ 299). — С. 8.

Катэгорыя:Інжынеры Беларусі