Стры́мер, стужачны накапляльнік (ад  — доўгая вузкая стужка) — адзін з накапляльнікаў інфармацыі для ЭВМ, запамінальная прылада паслядоўнага запісу на магнітную стужку.

Стрымеры прызначаны для аператыўнага і архіўнага захоўвання, рэзервовага капіравання вялікіх аб’ёмаў інфармацыі. Канструктыўна стрымер складаецца з прылады запісу і счытвання інфармацыі і носьбіта інфармацыі (магнітнай стужкі). Адрозніваюцца па тыпу картрыджа (касеты) з магнітнай стужкай, відам магнітных галовак, колькасці дарожак запісу і спосабу запісу (лінейны або нахільна-строкавы), стандартам сціскання даных. Прынцып дзеяння стрымераў аналагічны магнітафону (іх часам называюць лічбавымі магнітафонаміСтример: назад в будущее хранения данных). Для захоўвання вялікіх аб’ёмаў дадзеных на аснове стрымераў арганізуюцца стужачныя бібліятэкі.

Станам на снежань 2020 года дасягнута шчыльнасць запісу 317 ГБ на квадратны дзюймНа базе древних технологий создан накопитель с запредельной емкостью — «убийца» SSD и HDD. Кампаніі IBM і Fujifilm распрацавалі стужачны накапляльнік, здольны змяшчаць 580 ТБ інфармацыі.

Добрыя якасці і недахопы Стрымеры валодаюць вялікай ёмістасцю, нізкім коштам і шырокімі ўмовамі захоўвання інфармацыйнага носьбіта (картрыджа), стабільнасцю працы, добрай надзейнасцю, нізкім энергаспажываннем у стужачнай бібліятэцы вялікага аб’ёму.

Недахопы стрымераў — параўнальна высокі кошт прылады запісу і вялікі час доступу да даных, паколькі магнітную стужку даводзіцца перамотваць датуль, пакуль не будзе знойдзены патрэбны файл.

Крыніцы

Літаратура

Издательский словарь-справочник : [Всесторон. информ. по изд. делу] / А. Э. Мильчин. — 2. изд., испр. и доп. — М.: ОЛМА-Пресс, 2003 (ПФ Красный пролетарий). — 558, с. : ил., портр., табл.; 22 см; ISBN 5-224-04560-6 (в пер.).

Спасылкі

Пройдаков Э. М. Стример в вычислительной технике // Навукова-адукацыйны партал «Большая российская энциклопедия» Зелевич Е. П., Трыков Г. К. Итоги столетия магнитной записи // Виртуальный компьютерный музей Основные технологии ленточных накопителей (стримеров) Стример: назад в будущее хранения данных Лента — всё ещё лидер в резервном копировании данных Ленточные накопители информации // История науки и техники Борзенко А. Развитие формата LTO Ultrium

Катэгорыя:Запамінальныя прылады