Тамара Барысаўна Блінова (нар. , Брэст) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі адукацыйнай дзейнасці ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі у XVI—XVIII стагоддзях. Кандыдат гістарычных навук (1979), дацэнт (1982).
Біяграфія Нарадзілася ў года ў Брэсце.
Скончыла ў 1972 годзе гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Я. Купалы, у 1978 годзе там жа аспірантуру. Абараніла ў 1979 годзе кандыдацкую дысертацыю «Ордэн езуітаў у Беларусі — буйны вотчыннік і эксплуататар народных мас (1570—1774 гг.)». У 1993 годзе скончыла дактарантуру Інстытута гісторыі АН Беларусі.
У 1972—2004 гадах працавала ў ГрДУ імя Я. Купалы: лабарантка, выкладчыца, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі.
Навуковая дзейнасць Даследуе гісторыю каталіцкай царквы і ордэна езуітаў; гісторыю Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў, звязаную з дзейнасцю ордэна езуітаў.
Бібліяграфія Иезуиты в Беларуси: роль иезуитов в организации образования и просвещения. Гродно, 2002. Иезуиты в Белоруссии. Минск, 1990.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі СССР Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага