Еленка — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Нёман.

Даўжыня ракі 10 км. Пачынаецца каля вёскі Жомайдзі, упадае ў Нёман за 1,5 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Беліца. На ўсім працягу каналізаваная. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Лідскага раёна Катэгорыя:Прытокі Нёмана