Е́ленка — рака ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 24 км. Плошча вадазбору 102 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Пачынаецца прыкладна за 2 км на поўнач ад вёскі Новы Пуць, вусце за 2 км на поўдзень ад аграгарадка Бярозкі. Рэчышча каналізаванае на працягу 6,7 км (ад вытоку да вёскі Чарняўка).
Каля ракі населеныя пункты Селішча, Чарняўка, Красная Зара, Бярозкі.
Літаратура
Ліст карты N-36-89. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1984 г.
Катэгорыя:Прытокі Беседзі Катэгорыя:Рэкі Хоцімскага раёна