«Самотны востраў» () ― беларускі мастацкі фільм, зняты ў 2012 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» сумесна с кінематаграфістамі Эстоніі і Латвіі. Сюжэт Прыватнае жыццё людзей у вялікім горадзе тоіць у сабе мноства загадак. Прафесар-літаратуразнавец не можа знайсці агульнай мовы са сваім сынам, машыністам цеплавоза. Няпроста складваюцца адносіны маладой настаўніцы і старшакласніка ― сына эстонскага таксіста і сцюардэсы-беларускі. Двое сяброў, былых саслужыўцаў-маракоў, закаханы ў адну і тую ж жанчыну, і ўсе трое не ў сілах разарваць шматгадовы любоўны трыкутнік. Маленькая балерына, прыкаваная да інваліднага вазка, мучыць маці, лічачы яе вінаватай свайго няшчасця… Героям нялёгка разблытаць тонкія ніткі складаных адносін, і дапамагчы ім можа толькі шчырае жаданне зразумець і прабачыць саміх сябе, а таксама тых, хто знаходзіцца побач.

Гісторыя здымак і пракат Здымкі фільма адбываліся ў Эстоніі. Праца над фільмам завяршылася ў снежні 2011 года. 26 сакавіка 2012 года ў Бабруйску ў кінатэатры «Товарищ» адбылася мясцовая прэм’ера фільма, а таксама творчая сустрэча з заслужаным артыстам Беларусі Ігарам Сігавым. У галоўных ролях

Здымачная група рэжысёр ― ; сцэнарысты ― Пеэтэр Сім, ; прадзюсары ― Іван Колб, Эрыка Лаансалу; аператар ― Вадзім Пацееў; мастакі ― Алена Ігруша, ; мантаж ― Вольга Рашэтнікава, .

Узнагароды і намінацыі : намінацыя «». : намінацыя «Прыз за найлепшы фільм ― Залаты „Святы Георгій“». : намінацыя на Гран-пры.

Спасылкі

«Одинокий остров» на сайце «КиноПоиск» «Одинокий остров» на сайце «» «Одинокий остров» на сайце «» «Одинокий остров» на сайце «» «Одинокий остров» на сайце «»

Катэгорыя:Фільмы-драмы Беларусі