Гюйс ВМФ Расійскай імперыі|right|thumb|180px Кармавы сцяг ВМФ Расійскай імперыі|right|thumb|180px
Рускі Імператарскі Флот Аренс Е. И. Русский флот. Исторический очерк СПб.: 1904. — флот Расійскай імперыі. Афіцыйнай датай нараджэння лічыцца 1696 год, год зараджэння рэгулярнага Расійскага флоту.Гісторыя флоту ад Пятра I да рэвалюцыі Флот называўся так да кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года (перавароту).
Першыя Раманавы Першае трохмачтавае судна, пабудаванае ў Расіі, было спушчана на ваду ў 1636 годзе ў падчас праўлення цара Міхаіла Фёдаравіча. Карабель быў пабудаваны па еўрапейскаму стандарту ў Балахне караблебудавальнікамі з Гольштэйна, Данія, і быў названы Фрэдэрык. На жаль, падчас моцнага шторму, «Фрэдэрык» патануў у Каспійскім моры ў сваё першае плаванне.
Падчас руска-шведскай вайны 1656—1658 гадоў, рускія сілы захапілі шведскія крэпасці Даўгаўгрыва і Какенхаузен (перайменаваны ў Царэвіч-Дзмітрыеў) на Заходняй Дзвіне. Баярын Афанасій Лаўрэнцьевіч Ордзін-Нашчокін заснаваў суднабудаўнічыя верфі ў Царэвіч-Дзмітрыеве і пачаў будаўніцтва караблёў для плавання на Балтыйскім моры. Пасля сканчэння вайны Расія і Швецыя заключылі Кардыскі мірны дагавор у 1661 годзе, па выніках якога Расія вярнула Швецыі ўсё заваяваныя тэрыторыі і была вымушаная знішчыць усе караблі, закладзеныя ў Царэвіч-Дзмітрыеве.
Ордзін-Нашчокін не страціў сваіх надзей і павярнуўся да ракіВолгі і Каспійскага мора. Атрымаўшы царскі дазвол, баярын запрасіў дацкіх караблебудавальнікаў у вёску Дзядзінава, якая знаходзіцца на рацэ Ака. Будаўніцтва караблёў пачалося зімой 1667 года. На працягу двух гадоў яны скончылі будаўніцтва чатырох караблёў: фрэгата Арол, і трох меншых судоў. Арол скончыў сваё плаванне таксама дрэнна як і Фрэдэрык- ён быў захоплены ў Астрахані ўзбунтаваўшыміся казакамі Сцяпана Разіна. Казакі абрабавалі і затым спалілі гэта судна.
У XVII стагоддзі рускія купцы і казакі пераплылі праз Белае мора на кочах, дасягнулі вусцяў рэк Лена, Калыма, і Індыгірка, і заснавалі паселішча ў рэгіёне верхняга Амура. Самым вядомым з гэтых першаадкрывальнікаў з’яўляецца Сямён Іванавіч Надзейна — у 1648 годзе ён праплыў па Паўночным Ледавітым акіяне ўсю даўжыню сучаснай Расіі, абмінуў Чукоцкі паўвостраў, перасёк Берынгава мора і выйшаў у Ціхі акіян.
Флот Пятра Вялікага thumb|left|Помнік Пятру I, Кранштат
Падчас другога Азоўскага паходу 1696 года супраць Турцыі, першы раз рускія вылучылі 4 лінейных карабля, 4 брандэры, 23 галеры, і 1300 Стругі, пабудаваных на рацэ Варонеж. Пасля заваявання крэпасці Азоў, Баярская дума абмеркавала рапарт Пятра аб гэтым паходзе і вырашыла пачаць будаўніцтва Ваенна-Марскога Флоту 20 кастрычніка 1696 года. Гэтая дата лічыцца афіцыйным днём нараджэння рэгулярнага Ваенна-Марскога Флоту Расіі, караблі якога былі пабудаваныя на верфі Варонежскага адміралцейства.
Балтыйскі флот Расійскай імперыі быў пабудаваны падчас Вялікай Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў. Будаўніцтва галернага флоту было пачата ў 1702—1704 гадах на некалькіх верфях знаходзяцца на эстуарыях рэк Сясь, Луга і Алонка. Для абароны заваяваных узбярэжжаў і для атак на варожыя марскія шляхі зносін у Балтыйскім моры быў створаны Парусны флот з караблёў, пабудаваных у Расіі і набытых у іншых краінах. У 1703—1723 гадах галоўная база балтыйскага флоту знаходзілася ў Санкт-Пецярбургу, і пасля гэтага ў горадзе Кранштат. Новыя базы былі створаны ў Выбарзе, Гелсінгфорсе, Рэвелі і Аба. Спачатку Уладзімірскі загад кіраваў суднабудаўнічыя справамі, пазней гэтая функцыя была перададзена Адміралцейскаму прыказу.
У 1745 годзе Ваенна-Марскі Флот меў 130 ветразёвых караблёў, уключаючы 36 лінейных караблёў, 9 фрэгатаў, 3 шнявы, 5 бандэр і 77 дапаможных судоў. Вяслярны флот складаўся з 396 караблёў, уключаючы ў сябе 253 галеры і скампавеі і 143 брыганціны. Караблі былі пабудаваныя на 24 верфях, уключаючы верфі ў Варонежы, Казані, Перэяслаўлі, Архангельску, Аланцы, Пецярбургу і Астрахані.
Ваенна-марскія афіцэры паходзілі з дваран — матросы былі рэкрутамі з простых людзей. Тэрмін службы ва флоце быў пажыццёвым. Маладыя афіцэры навучаліся ў школе матэматычных і навігацыйных навук, заснаванай у 1701 годзе і часта дасылаліся для навучання і практыкі за мяжу. Замежнікі часта наймаліся для ваенна-марской службы, напрыклад шатландзец Томас Гордан — камандзір Кранштацкага порта. У 1718 годзе была ўтворана Адміралцейств-калегія- вышэйшы орган кіравання Ваенна-Марскога Флоту ў Расіі.
thumb|Марскі сабор, Кранштат — адзін з некалькіх сабораў Ваенна-Марскога Флоту Расійскай імперыі
Прынцыпы арганізацыі ваенна-марскога флоту, метады адукацыі і практыкі для падрыхтоўкі будучых кадраў, а таксама і метады правядзення ваенных дзеянняў былі напісаны ў марскім статуце 1720 года — дакуменце, заснаваным на вопыце замежных краін. Пётр Першы, Фёдар Апраксін, Аляксей Сінявін, Навум Сінявін, Міхаіл Галіцын і іншыя, лічацца заснавальнікамі мастацтва марскога бою ў Расіі. Прынцыпы ваенна-марскога справы былі далей развітыя Рыгорам Спірыдавым, Фёдарам Ушаковым, і Дзмітрыем Сянявіным.
Ваенна-Марскі Флот Расійскай імперыі ў другой палове XVIII стагоддзя У другой палове XVIII стагоддзя Ваенна-Марскі Флот Расійскай імперыі быў узмоцнены з-за больш актыўнай знешняй палітыкі Расіі і руска-турэцкіх войнаў за панаванне на Чорным моры. Першы раз у сваёй гісторыі Расія паслала ваенна-марскія эскадры з Балтыйскага мора ў аддалены тэатр баявых дзеянняў (гл. Архіпелагскія экспедыцыі рускага флоту, Першая Архіпелагская экспедыцыя). Падчас Чэсменскай бітвы 1770 года, эскадра адмірала Спірыдава разграміла турэцкую флатылію і дамаглася панавання ў Эгейскам моры. У 1771 годзе рускае войска заваявала ўзбярэжжа Керчанскага праліва і захапіла крэпасці Керч і Ені-Кале.
Пасля таго як рускія войскі падышлі да Дунаю, для абароны Дунайскага эстуарыя была сфарміравана Дунайская ваенная флатылія. У 1773 годзе, караблі Азоўскай флатыліі (зноў сфарміраванай у 1771 годзе) выйшлі ў Чорнае мора. Руска-турэцкая вайна 1768—1774 годоў скончылася перамогай Расійскай імперыі, у яе выніку да Расіі адышло ўсё ўзбярэжжа Азоўскага мора і частка берагавой лініі Чорнага мора паміж рэкамі Паўднёвы Буг і Днестр. Крым быў абвешчаны незалежнай дзяржавай пад расійскім пратэктаратам і ў 1783 годзе цалкам стаў часткай Расіі. У 1778 годзе быў заснаваны порт Херсон, у якім першы карабель Чарнаморскага флоту быў спушчаны на ваду ў 1783 годзе. Праз год там была ўжо поўная эскадра.
Пачатак XIX стагоддзя У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў, Ваенна-Марскі Флот Расіі стаў трэцім па велічыні ў свеце пасля Вялікабрытаніі і Францыі. Чарнаморскі флот меў у сваім складзе 5 лінейных караблёў і 19 фрэгатаў (1787), Балтыйскі флот меў 23 лінейных карабля і 130 фрэгаты (1788). У пачатку XIX стагоддзя Ваенна-Марскі Флот Расійскай імперыі складаўся з Чарнаморскага і Балтыйскага флатоў, каспійскай флатыліі, Беламорскай флатыліі і Ахоцкай флатыліі. У 1802 годзе было створана Міністэрства марскіх сіл (перайменавана ў марское міністэрства ў 1815 годзе).
У 1826 годзе быў пабудаваны першы ваенны параход Іжора(73.6 кв або 100 к. с.) ўзброены 8 гарматамі. У 1836 годзе быў пабудаваны першы параходафрэгат Богатырь(водазмяшчэннем — 1340 тон, магутнасць — 117 кв (240 к. с.), ўзбраенне — 28 гармат). Між 1803 і 1855 гадамі рускія мораплавацелі здзейснілі больш за 40 кругасветных і далёкіх падарожжаў, якія адыгралі значную ролю ў асваенні Далёкага Усходу, розных акіянаў і ціхаакіянскага аперацыйнага рэгіёна.
Крымская вайна і яе наступствы
300px|right|thumb|А. Багалюбаў. Сінопская бітва. Карціна 1860 года
Павольнае эканамічнае і прамысловае развіццё Расіі ў першай палове XIX стагоддзя сталі прычынай яе адставання ад Еўропы ў галіне параходабудавання. Да пачатку Крымскай вайны ў 1853 годзе Расія мела Чарнаморскі і Балтыйскі флаты, Архангельскую, Каспійскую і Камчацкую флатыліі — агульнай колькасцю ў 40 лінейных караблёў, 15 фрэгатаў, 24 карветы і брыгі, 16 параходафрэгатаў і г. д.
Агульная колькасць асабістага складу флоту складала 91000 чалавек. Прыгоннае права мела вельмі неспрыяльны ўплыў на развіццё Ваенна-Марскога Флоту — асабліва на Балтыйскім флоце, які быў вядомы за асабліва жорсткую муштру.
Дзякуючы адміралам Міхаілу Лазараву, Паўлу Нахімаву, Уладзіміру Карнілаву і Уладзіміру Істоміну матросы Чарнаморскага флоту былі добра навучаны мастацтву ваенна-марской справы і марскім традыцыям, якія падтрымліваліся з часоў адмірала Ушакова.
Сінопская бітва 1853 года прадэманстравала адвагу і гераізм чарнаморцаў і тактычнае мастацтва Нахімава. Падчас аблогі Севастопаля ў 1854—1855 гадах рускія маракі паказалі прыклад, як можна выкарыстаць усе магчымыя сродкі для абароны іх горада на моры і сушы. Па выніках парыжскага мірнага дагавора 1856 года Расія страціла права мець ваенна-марскі флот на Чорным моры. У 1860-х гадах састарэлы Парусны флот Расійскай імперыі страціў сваё значэнне і ў выніку быў заменены на паравы.
Пасля заканчэння Крымскай вайны, Расія занялася будаўніцтвам паравых браняносцаў, манітораў і плавучых батарэй. Гэтыя судна аснашчаліся цяжкай артылерыяй і тоўстай бранёй, аднак былі ненадзейнымі ў адкрытым моры, павольнымі і не маглі плаваць на далёкія адлегласці. У 1861 годзе быў спушчаны на ваду першы баявы карабель са стальной бранёй — кананерская лодка Вопыт. У 1869 быў закладзены першы браняносец, прызначаны для плавання ў адкрытым моры — Пётр Вялікі.
Канец XIX стагоддзя Ваенна-Марскі Флот Расійскай імперыі працягваў пашырацца ў канцы XIX стагоддзя, асабліва пасля прыходу да ўлады цара Мікалая II, які адчуваў уплыў амерыканскага ваенна-марскога тэарэтыка Альфрэда Мехэна. Нягледзячы на тое, што руская прамысловасць развівалася вялікімі тэмпамі, яна не магла падтрымліваць пастаянна павялічваючуюся патрэбнасць флоту, і некаторыя караблі былі замоўленыя ў Францыі, Германіі, ЗША і Даніі. Французскія суднабудаўнічыя інжынеры аказалі найбольшы ўплыў на канструкцыі расійскіх караблёў.
Падчас амерыканскай грамадзянскай вайны Расія накіравала ў атлантычныя і ціхаакіянскіх парты паўночных штатаў 2 крэйсерскія эскадры. Гэтая экспедыцыя стала паказальным прыкладам таго, як параўнальна малымі сіламі можна дамагацца буйных палітычных поспехаў. Вынікам прысутнасці ўсяго адзінаццаці невялікіх ваенных караблёў у раёнах ажыўленага гандлёвага суднаходства аказалася тое, што буйныя еўрапейскія дзяржавы (Англія, Францыя і Аўстрыя) адмовіліся ад канфрантацыі з Расіяй, пераможанай імі ж ўсяго 7 гадоў таму.
Усведамляючы сваё адставанне, марское Міністэрства зрабіла закупкі за мяжой асноўным спосабам яго пераадолення. Існавала і практыка закупкі галаўнога карабля за мяжой, затым пабудовы серыі па ім на сваіх верфях, часам на шкоду развіццю ўласнага суднабудаўніцтва.
Руска-японская вайна
300px|right|thumb|Варяг
У ноч 8 лютага 1904 года японскі флот пад камандай адмірала Хэйціра Тага пачаў ваенныя дзеянні супраць Расійскай імперыі. У выніку нечаканай атакі на Порт-Артур 2 расійскіх лінкоры былі сур'ёзна пашкоджаны тарпедамі. Гэтая атака развілася ў поўнамаштабную бітву наступнай раніцай. Некалькі спробаў японскага флоту атакаваць расійскія караблі праваліліся з-за агню берагавой артылерыі і нежадання расійскага флоту пакінуць гавань для бітвы ў адкрытым моры, асабліва пасля гібелі адмірала Сцяпана Макарава 13 красавіка 1904 г.
Пасля няўдалых атак на Порт-Артур, японцы паспрабавалі закрыць да яго доступ — у ноч на 13—14 лютага яны затапілі некалькі караблёў, гружаных цэментам ля ўваходу ў гавань. Як аказалася гэтыя караблі патанулі занадта глыбока, каб паўплываць на суднаходства. Спроба блакады з дапамогай баявых караблёў 3—4 мая таксама правалілася.
У сакавіку віцэ-адмірал Макараў узяў пад сваю каманду першую ціхаакіянскую эскадру з мэтай зняцця японскай блакады на Порт-Артур. Да таго часу абодва бакі пачалі шырока выкарыстоўваць тактыку мініравання марскіх шляхоў паведамлення каля партоў. Першы раз у гісторыі міны карысталіся атакуючы бокам — да гэтага міны выкарыстоўваліся толькі ў абарончых мэтах для закрыцця доступу ў гавань варожым караблям.