Рубцоўскі раён () — адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўтварэнне (сельскі раён) і муніцыпальная ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Алтайскім краі Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Рубцоўск (у склад раёна не ўваходзіць), размешчаны за 283 км ад Барнаула.

Геаграфія Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы края на граніцы з Казахстанам. Плошча — 3339 км². Клімат кантынентальны. Рэльеф — раўнінны. Найбуйнейшая рака — Алей. Стэпавая расліннасць. Апроч стэпавых тэрыторый ёсць участкі занятыя лесам (хваёвы бор на тэрыторыі Ракітаўскага лясгаса). Фаўна — вавёрка, заяц, лось, казуля, суслік; з птушак — качка, чырок-свістунок, шылахвосць, перапёлка.

Крыніцы

Катэгорыя:Раёны Алтайскага края