Вэнь Тун (; 1018 —1079) — кітайскі мастак, , каліграф часоў дынастыі Сун, прадстаўнік руху «вэньжэньхуа» — «жывапіс інтэлектуалаў».

Біяграфія Нарадзіўся ў 1018 годзе ў г. Юнтай у Цзідуне. Атрымаў хатнюю адукацыю. Прайшоў усе ступені экзаменаў і ў 1049 годзе паспяхова здаў імператарскі экзамен, атрымаўшы вышэйшую навуковую ступень цзіньшы. Ён быў прызначаны губернатарам Хучжоу, дзе правёў большую частку жыцця. Тут ён затаварышаваўся з вядомым паэтам і мастаком Су Шы, а пасля з Мі Фу. Разам яны сталі ўдзельнікамі адмысловага руху «жывапісу інтэлектуалаў». Гэта была разнавіднасць мастацтва, цалкам свабодная ад акадэмічных канонаў. У канцы жыцця — у 1078 годзе — быў выкліканы імператарам у сталіцу Кайфэн, дзе атрымаў пасаду юаньвайлана ва ўпраўленні ганаровых тытулаў, а затым стаў цзяалі ў тайных палатах.

Памёр Вэнь Тун у 1079 годзе у Кайфэне.

Мастацтва

Вэнь Тун стаў заснавальнікам асаблівага мастацкага стылю. Да гэтага стылю адносяцца манахромныя выявы бамбука. Менавіта маляванню бамбука прысвечана большасць скруткаў мастака.

Яго каліграфічныя працы на цяперашні час страчаны.

Літаратурная дзейнасць Па большай частцы Вэнь Тун пісаў лірычныя вершы, своеасаблівыя элегіі, якія былі прысвечаны паўсядзённым пытанням, апісанню ўбачанага. Сярод вядомых паэм — «Жыццё ў вёсцы» і «Залацістая малпа» (прысвяціў сваім улюбёнцам).

Крыніцы

Літаратура Nicole Vandier-Nicolas, Peinture chinoise et tradition lettrée, Éditions du Seuil, 1983, 259 p. (ISBN 2020064405), p. 134, 172, 180, 181, 182, 186 photo 143 page 181

Катэгорыя:Мастакі Кітая Катэгорыя:Кітайскамоўныя паэты Катэгорыя:Мастакі XI стагоддзя Катэгорыя:Каліграфы Кітая