Highly Suspect (пераклад з англ. як «самы падазраваны») — амерыканскі рок-гурт з горада Кейп-Код, штат Масачусетс. Калектыў быў заснаваны братамі-блізнятамі ― Рычам Меерам (бас-гітара, бэк-вакал) і Раянам Меерам (барабан, бэк-вакал). Салістам гурта стаў іх лепшы сябар Джоні Стывенс, які таксама грае на гітары. Пачыналі ў сваім родным горадзе, як кавер-гурт у барах, аднак пасля пераехалі ў Бруклін, Нью-Ёрк, дзе запісалі свой першы мініальбом «The Worst Humans EP» з прадзюсарам Джоэлам Гамільтанам (які супрацоўнічаў з такімі музыкамі як The Black Keys, Elvis Costello, Wu-Tang Clan).
Першы паўнавартасны студыйны альбом па назве «Mister Asylum» выпушчаны 15 ліпеня 2015 года. Пласцінка стала досыць паспяховай, атрымаўшы намінацыю на «Лепшы рок-альбом» 58-й цырымоніі ўручэння Грэмі. Песня з альбома «Lydia» была таксама намінаваная на «Лепшую рок-песня» год. Іх другі студыйны альбом быў прадстаўлены 18 лістапада 2016 года і стаў яшчэ больш паспяховым, чым папярэдні. Дзве песні з гэтага музычнага зборніка дасягалі вяршыняў музычных чартаў ― «My Name Is Human» узначаліла «Billboard US Mainstream Rock Songs Chart», а «Little One» падымалася на другі радок гэтага ж музычнага топу.
Гісторыя
Стварэнне і Mister Asylum Highly Suspect быў створаны ў 2009 годзе як кавер-гурт, які выконваў песні такіх вядомых музычных праектаў рок-сцэны, як Sublime, Джымі Хендрыкс і Pink Floyd. Трыа-калектыў выступаў у мясцовых барах роднага Кейп-Кода. Усе ўдзельнікі гурта разам вучыліся ў школе «Dennis-Yarmouth Regional High School». Хлопцы выконвалі каверы ў такіх месцах як «The British Beer Company», «J.R Brody’s Roadside Tavern» і «Sundancers», а таксама былі ў канцэртных турах з такімі гуртамі як 10 Years, Monster Truck і Sevendust.
«First Offense» быў першым мініальбом калектыву, які быў прэзентаваны 15 ліпеня 2009 года. Музычны зборнік змяшчае такія песні як «Life’s a Fun Ride», «Not Me» і «Smile On» ― гэта былі іх першыя запісаныя аўтарскія трэкі («Not Me» пасля была яшчэ ў студыйным альбоме «Highly Suspect»).
«The Gang Lion EP» ― другі мініальбом, які выйшаў 3 кастрычніка 2010 года. Ён змяшчае такія кампазіцыі як «Gang Lion», «Big Bear» і «Then Mickey». Усе тры трэкі потым з’явіліся ў альбоме «Highly Suspect».
Іх зборнік па назве «Highly Suspect» быў прэзентаваны ў 2011 годзе. Ён змяшчае 14 трэкаў, уключаючы некалькі новых і многія папярэднія трэкі, якія былі перазапісаны.
«The Worst Humans» ― трэці EP, прэзентаваны 13 ліпеня 2012 года. Мініальбом складаецца з трох песень: «Bath Salts», «Gumshoe» і «The Go». Запісы былі даступныя на абодвух фізічных носьбітах і ў лічбавым выглядзе на Bandcamp.
Чацвёрты міні-альбом «Black Ocean» з’явіўся ў кастрычніку 2013 года. Ён змяшчае два трэка з іх дэбютнага рэлізу і тры новых: «Fuck Me Up», «Lydia» і «Guess What». Альбом быў спрадзюсаваны Жоэль Гамільтан і Джо Дзюпланцье з Gojira.
Гурт у пачатку 2015 года быў у канцэрт-туры па ЗША разам з Deftones, Chevelle, Halestorm, Catfish and the Bottlemen і Scott Weiland з Stone Temple Pilots.
Іх першы студыйны альбом «Mister Asylum» прадстаўлены 17 ліпеня 2015 года. Кампазіцыя «Lydia» з гэтага альбома дасягнула чацвёртага радка «US Mainstream Rock Songs Chart» і была дваццаць чацвёртай у «US Alternative Songs Chart». Гурт быў абраны рэдактарамі iTunes у спіс «2015 New Artist Spotlight».
The Boy Who Died Wolf (2016—2017) Другі альбом калектыву па назве «The Boy Who Died Wolf» быў прэзентаваны 18 лістапада 2016 года. Перад выпускам альбома, 7 верасня 2016 года, быў прадстаўлены трэк «My Name Is Human», які атрымаў станоўчыя водгукі і вялікую папулярнасць у ЗША. Кампазіцыя ўвайшла ў спіс намінантаў «Лепшая рок-песня» на 59-й цырымоніі ўручэння Грэмі.
Дыскаграфія
Студыйныя альбомы НазваДэталіСамая высокая пазіцыя ў чарцеUSUS Alt.US Dig.US HardUS RockUS SalesNZMister Asylum Прэзентаваны: 17 ліпеня, 2015 Лэйбл: 300 Фармат: CD, digital download56—92723—The Boy Who Died Wolf Прэзентаваны: 18 лістапада, 2016 Лэйбл: 300 Фармат: CD, лічбавая загрузка2818221610MCID Released: November 1, 2019 Label: 300, Atlantic Formats: CD, digital download, streaming7944—101820The Midnight Demon Club Released: September 9, 2022 Label: Roadrunner/FRSKT Formats: CD, digital download, streaming———————As Above, So Below Released: July 19, 2024 Label: Roadrunner, 300, Elektra Formats: Digital download, streaming——————6
Кампіляцыйныя альбомы
Highly Suspect (2011)
Міні-альбомы (EP)
First Offense (2009) The Gang Lion EP (2010) The Worst Humans (2012) Black Ocean (2013)
Сінглы +Спіс сінглаў і іх вышэйшыя радкі ў чартахНазваГодСамая высокая пазіцыя ў чарцеСертыфікатАльбомUS Main.US Alt.US RockUS Air.NZ«Lydia»20154242614— RIAA: GoldMister Asylum«Bloodfeather»537—21—«My Name Is Human»2016120127— RIAA: GoldThe Boy Who Died Wolf«Little One»20172262112—
Музычныя відэакліпы ГодНазваРэжысёрАльбомСпасылка2012«Bath Salts»Jamie NorthrupMister Asylum2015«Lydia»TS&R2016«Bloodfeather»«Serotonia»Johnny StevensThe Boy Who Died Wolf2017«My Name Is Human»Marc Klasfeld«Little One»Djay Brawner & Johnny Stevens
Склад гурта
Джоні Стывенс — саліст, гітара, сінтэзатар, фартэпіяна Раян Мэер — барабан, вакал Рыч Мэер — бас-гітара, вакал
Узнагароды і намінацыі ГодПрэміяНазва музычнай працыНамінацыяВынікСпасылка201658-я цырымонія «Грэмі»«Lydia»Лепшая рок-песня «Mister Asylum»Лепшы рок-альбом 201759-я цырымонія «Грэмі»«My Name Is Human»Лепшая рок-песня «Alternative Press Music Awards»«Highly Suspect»Лепшы хардрок выканаўца «Bloodfeather»Лепшае музычнае відэа 2018«2018 iHeartRadio Music Awards»«Highly Suspect»Рок-выканаўца года
Катэгорыя:Гурты альтэрнатыўнага рока Катэгорыя:Рок-гурты ЗША Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2009 годзе