Халекальцыферо́л (Cholecalciferol), вітамін D3 — тлушчарастваральны вітамін. Адзін з найважнейшых кальцыферолаў. Выкарыстоўваецца ў медыцыне.

Галоўныя крыніцы халекальцыферола: печань млекакормячых, птушак і рыб, яечны жаўток, сметанковае масла.

Апісанне Бясколернае крышталічнае злучэнне, добра раствараецца ў маслах і арганічных растваральніках (спірт, эфір і інш.). Халекальцыферол вельмі адчувальны да ўздзеяння святла і кіслароду.

Недахоп у арганізме выклікае рахіт у дзяцей, мышачныя болі, дыстрафію касцявой тканкі ў дарослых. Прысутнічае ў выглядзе правітаміну халекальцыферола ў скурным покрыве людзей (для ператварэння ў халекальцыферол дастаткова сонечнага апрамянення).

Літаратура

Катэгорыя:Вітаміны