Лючыя Сту́рдза-Була́ндра (;  — ) — румынская актрыса, тэатральны дзеяч, рэжысёр і педагог. Народная артыстка Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія (1951).

Біяграфія Нарадзілася ў горадзе Ясы (зараз у Румыніі). Вучылася на факультэце літаратуры і філасофіі Бухарэсцкага ўніверсітэтаLucia Sturza Bulandra // All about Romanian Cinema Lucia Sturdza-Bulandra // Enciclopedia României. У 1898 годзе дэбютавала на сцэне Нацыянальнага тэатра ў Бухарэсце. У 1914 годзе разам з мужам Тоні Буландрай арганізавала трупу, у якой была актрысай, рэжысёрам і дырэктарам. У 1941 годзе трупа распалася і Лючыя Стурдза-Буландра перайшла працаваць у Муніцыпальны тэатр Бухарэста (з 1961 года тэатр яе імя) дзе з 1947 года займала пасаду дырэктара. З 1930 года — прафесар Бухарэсцкай кансерваторыі. У 1957—1961 гадах старшыня румынскай Асацыяцыі дзеячаў тэатра і музыкі.

Творчасць Сярод роляў у тэатры: Марыя Сцюарт («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), Васа Жалязнова («Васа Жалязнова» М. Горкага), Ганна Карэніна («Ганна Карэніна» паводле Л. Талстога), Дынэску («Зруйнаваная цытадэль» Х. Лавінэску), лэдзі Чылтэрн («Ідэальны муж» О. Уайльда) і інш. Таксама здымалася ў кіно.

Аўтар кніг «Акцёр і драматургія» (, 1912) и «Успаміны… Успаміны…» (, 1960).

Узнагароды і званні Народная артыстка Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія (1951). Ордэн Белага арла (Сербія) Ордэн Зоркі Румыніі Ордэн Працы I ступені Дзяржаўная прэмія Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія (1952)

Памяць З 1961 года былы Муніцыпальны тэатр у Бухарэсце (цяпер Тэатр Буландра) носіць імя Лючыі Стурдза-Буландры. Нацыянальны банк Румыніі 10 чэрвеня 2013 года ўвёў у абарачэнне у нумізматычных мэтах тыражом 500 асобнікаў памятную манету намінальным коштам 10 леяў з выявай актрысы. У 1996 годзе Пошта Румыніі выпусціла паштовую марку з выявай актрысы.

Літаратура

Спасылкі

PORTRET: Lucia Sturdza Bulandra — personalitate excepţională a teatrului românesc Lucia Sturza Bulandra // All about Romanian Cinema Lucia Sturdza-Bulandra // Enciclopedia României Стурдза-Буландра Лючия // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru

Катэгорыя:Выпускнікі Бухарэсцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Актрысы Румыніі Катэгорыя:Кінаактрысы Катэгорыя:Рэжысёры Румыніі Катэгорыя:Мемуарысты Катэгорыя:Выкладчыкі Бухарэсцкай кансерваторыі Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Асобы на манетах Катэгорыя:Загінулі ў выніку падзення з вышыні