Расійская ПВК «Вагнер» з 2015 года дзейнічала на тэрыторыі Сірыі, дзе ў рамках ваеннай аперацыі УС РФ дапамагала ўраду Башара Асада змагацца з узброенай апазіцыяй.

Гісторыя Першыя паведамленні аб прысутнасці наймітаў у краіне з’явіліся восенню 2015 года. Байцоў групы Вагнера дастаўлялі ў «гарачую кропку» самалётамі ВПС Расіі. У канцы кастрычніка, амаль праз месяц пасля пачатку расійскага ваеннага ўмяшання, ад трох да дзевяці супрацоўнікаў кампаніі былі забіты ў выніку мінамётнага абстрэлу паўстанцамі іх пазіцый у Латакіі. Да ліпеня 2017 года, паводле звестак The New York Times, ПВК «Вагнер» авалодала нафтавымі і газавымі свідравінамі, а таксама шахтамі, раней адбітымі ў ІДІЛ.

Найміты знаходзіліся на пасадах ваенных саветнікаў, каардынатараў агнюOwen Matthews. PUTIN’S SECRET ARMIES WAGED WAR IN SYRIA—WHERE WILL THEY FIGHT NEXT?, Newsweek, 17 January 2018. і перадавых авіядыспетчараў, якія давалі ўказанні для непасрэднай авіяцыйнай падтрымкі. Байцы ПВК часам выкарыстоўваліся як «гарматнае мяса». Ва ўрадавых аперацыях расійскія найміты разам з сірыйскай арміяй служылі «ўдарнымі атрадамі»«How 'Wagner' came to Syria» The Economist, 2 November 2017.. Акрамя барацьбы з баевікамі, кампанія трэніравала спецпадраздзяленне «Паляўнічыя на ІДІЛ».

Кантынгент На пачатак жніўня 2017 года колькасць супрацоўнікаў кампаніі ў Сірыі дасягнула 5000 чалавек. Сярод наймітаў была вялікая колькасць чачэнцаў і інгушоў. У шэрагах вагнераўцаў служылі таксама ўкраінцы (яны склалі касцяк роты «Карпаты»)«Проект 'Мясорубка'. Рассказывают три командира 'ЧВК Вагнера'» Radio Free Europe/Radio Liberty, 7 March 2018. . Паводле звестак СБУ на ліпень 2018 года, у Сірыі на баку групы Вагнера змагаліся як мінімум 11 беларусаў.

У наяўнасці меліся танкі Т-72, РСЗА БМ-21 «Град» і 122-мм гаўбіцы Д-30.

Баявыя аперацыі ПВК «Вагнер» удзельнічала як у наступленні на Пальміру ў 2016 і 2017 гадах, так і ў кампаніях у цэнтральнай Сірыі летам 2017 года і бітве за Дэйр-эз-Зор у канцы 2017 года. У той жа час замежнікі падтрымалі сірыйскую армію ў наступленні ў правінцыі Ідліб (кастрычнік 2017 — люты 2018). У лютым 2018 года байцы ПВК уступілі ва ўзброены інцыдэнт з амерыканскімі войскамі пад Хашамам, а ў сакавіку яны далучыліся да баёў за Дамаск. Так, напрыклад, вагнераўцы штурмавалі навакольны горад Месраба. У 2019 годзе яны працягнулі змагацца на тэрыторыі правінцыі ІдлібPutin’s ‘Chef’ Preps Soldiers for Final Assault on Syrian Rebels, Bloomberg, 6 September 2019. У пачатку 2020 года найміты ўступілі ў дарожны інцыдэнт з амерыканскімі войскамі на паўночным усходзе краіны. У канцы снежня 2021 года ПВК «Вагнера» прынялі ўдзел у буйнамаштабнай ваеннай аперацыі супраць атрадаў ІДІЛ у Сірыйскай пустыні.

Страты Найміты мелі сур’ёзныя праблемы з абсталяваннем. У спалучэнні са зніжэннем кваліфікацыі байцоў групы Вагнера гэта прывяло да вялікіх страт. Так, напрыклад, падчас другога вызвалення Пальміры загінула ад 40 да 60 вагнераўцаў. Яшчэ ад 80 да 180 былі паранены. Высокі ўзровень страт таксама пратлумачыны галоўным чынам інтэнсіўным выкарыстаннем ІДІЛ тэрарыстаў-смяротнікаў і нежаданнем баевікоў весці перамовы.

15 сакавіка 2023 года Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека паведаміла, што агулам ПВК у Сірыі страціла 266 чалавек забітымі.

Ацэнкі Руслан Пухаў, дырэктар маскоўскага Цэнтра аналізу стратэгій і тэхналогій, заявіў, што выкарыстанне вагнераўцаў было адным з фактараў, якія садзейнічалі ваенным поспехам Расіі ў Сірыі. Маскве ўдалося ліквідаваць неабходнасць разгортвання вялікай колькасці сухапутных войск за кошт уводу наймітаў. У адрозненне ад амерыканскіх ПВК, якія звычайна выконвалі толькі дапаможныя функцыі, яны выкарыстоўваліся ў якасці высокаэфектыўных штурмавых атрадаў. Ён таксама паказаў, што расійская грамадскасць апынулася зусім абыякавай да страт, панесеных вагнераўцамі, лічачы, што «гэтыя людзі высокааплатныя і ведалі, на што ідуць».

Заўвагі

Сірыя Катэгорыя:ПВК «Вагнер» Катэгорыя:Замежны ўдзел у грамадзянскай вайне ў Сірыі