Масавыя беспарадкі ў Францыі ў 2023 годзе пачаліся з-за забойства 17-гадовага падлетка арабскага паходжання. Падзеі сталі самымі маштабнымі беспарадкамі ў краіне з 2005 года.
Перадумовы У 2005 годзе краіну ахапілі беспарадкі, выкліканыя гібеллю двух мусульманскіх падлеткаў, якіх забіла токам, калі яны хаваліся ад паліцыі на электрычнай падстанцыі. Тагачасны прэзідэнт Жак Шырак абвясціў надзвычайнае становішча. За тры тыдні праваахоўнікі аднавілі парадак, было арыштавана больш за 4000 чалавек. Падобная рэакцыя мусульманскага насельніцтва Францыі была выклікана меркаваным расізмам з боку прадстаўнікоў улады. Акрамя таго, паўстала незадаволенасць самавольствам паліцыі, ад чаго пацярпелі нават этнічныя французы. Пратэсты «жоўтых камізэлек» у 2018 годзе і гвалт з боку паліцэйскай матацыклетнай брыгады прывялі да актывізацыі дыскусіі аб жорсткасці сілавых структур. У красавіку 2023 года больш за 260 000 чалавек падпісалі на сайце Нацыянальнай асамблеі беспаспяховую петыцыю з заклікам да расфармавання падраздзялення.
Забойства Наэля Мерзука 27 чэрвеня 2023 года ў прыгарадзе Парыжа Нантэры быў застрэлены 17-гадовы падлетак Наэль Мерзук (араб па паходжанні). Паліцыя спыніла яго машыну (арандаваны жоўты Mercedes-AMG) за парушэнне правілаў дарожнага руху. Па адной з версій, паліцэйскі стрэліў у падлетка, таму што той наехаў на яго на аўтамабілі, аднак гэтая версія падзей была хутка абвергнута відэа ў сацыяльных сетках. Другая версія кажа пра тое, што 17-гадовы кіроўца проста не меў дазволу на кіраванне легкавым аўтамабілем і паспрабаваў схавацца ад праваахоўнікаў, якімі ён быў спынены, а затым і паранены.
Было пачата два расследаванні: адно — аб адмове падпарадкавацца і замаху на наўмыснае забойства паліцэйскага, іншае — аб наўмысным забойстве падлетка без дакументаў. Фігурантам апошняй справы стаў 38-гадовы паліцыянт.
Развіццё сітуацыі
Відэа страляніны ў падлетка распаўсюдзілася ў сацыяльных сетках. Увечары 27 чэрвеня марш памяці пад кіраўніцтвам маці загінулага перарос у гвалт. Сутыкненні адбыліся ў Нантэры, а таксама ў некалькіх іншых гарадах рэгіёна Іль-дэ-Франс. Беспарадкі працягнуліся ўвечары 28 чэрвеня і ўзмацніліся ў ноч на 30 чэрвеня. Паліцыя абвясціла аб 421 арыштах у гэтую ноч. Большасць затрыманых — падлеткі ад 14 да 18 гадоў з сем’яў выхадцаў з краін Паўночнай Афрыкі. У Нантэры пратэстоўцы падпалілі аўтамабілі, забарыкадавалі вуліцы і закідалі паліцыю феерверкамі і камянямі. Пратэстоўцы крэмзалі фразу «помста за Наэля» на будынках, а з надыходам ночы падпалілі банк. Перш чым пажарныя патушылі яго, элітнае паліцэйскае падраздзяленне задзейнічала бронетранспарцёр. Беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй былі і ў гарадах Ліён, Дыжон, Тулуза, Марсель, Рэймс, Страсбур, Бардо. Разрабаваны гандлёвы цэнтр і крамы ў цэнтры Парыжа, у Марселі таксама рабавалі крамы і падпальвалі камунальную тэхніку. Там жа пратэстоўцы напалі на турыстычны аўтобус, разбілі фасад бібліятэкі, падпалілі смеццевыя бакі. У Нантэры спынілася работа грамадскага транспарту, удзельнікі беспарадкаў падпальвалі аўтобусы і аўтамабілі, нападалі на паліцэйскія ўчасткі, будынкі крам і банкаў. У ноч на 30 чэрвеня ў Францыі ўзнікла амаль 4 тыс. пажараў, пашкоджанні атрымалі 1919 аўтамабіляў і 492 будынкі, у ліку якіх школы і будынкі гарадскіх адміністрацый. Па ўсёй краіне было мабілізавана каля 40 тысяч паліцыянтаў і жандармаў. Прэзідэнт Эмануэль Макрон адмяніў сваю прэс-канферэнцыю па выніках саміту ЕС у Бруселі і прыехаў у сталіцу на экстраннае пасяджэнне ўрада. Улады вырашылі адмяніць шэраг забаўляльных мерапрыемстваў у рэгіёнах, найбольш пацярпелых у выніку сутыкненняў пратэстоўцаў з сілавікамі.
Акрамя кантынентальнай Францыі, хваляванні ахапілі і яе заморскія тэрыторыі. 29-га чысла беспарадкі і пратэсты пачаліся ў Каене (Французская Гвіяна). Натоўп падпаліў некалькі раёнаў горада, уключаючы раёны Сітэ-Брут, Манга, Навапарк і навакольную вёску Шынуа. Жандары ўжылі слёзатачывы газ. Невялікія дэманстрацыі таксама прайшлі на Гвадэлупе, дзе ўсё адбылося адносна мірна і без гвалту, і Марцініцы, дзе пратэстуючыя падпалілі смеццевыя бакі і аўтамабілі. Тым часам у Рэюньёне дэманстранты атакавалі будынкі і аўтамабілі і вялі вулічныя сутычкі з паліцыяй.
У горадзе Шоле дэпартамента Мэн і Луара пратэстоўцамі быў разрабаваны дом мэра. У ноч на 1 ліпеня яны падпалілі цэнтр воднай падрыхтоўкі Алімпійскіх гульняў 2024 года пад Парыжам, разрабавалі зброевы склад у Марселі. У Ліёне паведамлялася аб стральбе з агнястрэльнай зброі. Паводле звестак газеты на раніцу 1 ліпеня, былі затрыманы 2400 чалавек. На той момант падчас беспарадкаў пашкоджаны 750 будынкаў. 2 ліпеня ў паўднёвым прыгарадзе Парыжа Л’ай-ле-Руж здзейснены напады на дом мэра і ратушу, якая напярэдадні была ўмацавана барыкадамі і агароджай з калючага дроту. Паведамлялася, што ў ліку пашкоджаных дэманстрантамі будынкаў апынуліся 210 школ. На 3 ліпеня ўлады затрымалі 3354 чалавек, а колькасць знішчаных машын дасягнула лічбы ў 5662. Агулам на той момант ад атак пацярпелі каля 1000 будынкаў, у ліку якіх 99 ратушаў, больш за 250 паліцэйскіх участкаў, 200 прадпрыемстваў, 300 банкаўскіх аддзяленняў і 250 тытунёвых крам« Un milliard d’euros de dégâts pour les entreprises » : le patron du Medef fait un premier bilan des émeutesMort de Nahel: 99 mairies attaquées depuis le début des émeutes.
4 ліпеня парадак быў адноўлены, а беспарадкі аціхлі. Агульная матэрыяльная шкода ад хвалі гвалту склала каля 1 млрд еўра.
Ахвяры За першыя дні ў сутыкненнях пацярпелі каля 250 паліцэйскіх. Сямёра з іх атрымалі агнястрэльныя раненні пасля нападу ў Ліёне. На 30 чэрвеня ў справаздачы Міністэрства ўнутраных спраў паведамлялася ўжо пра 515 параненых сярод сілавікоўChristophe Cornevin et Jean-Marc Leclerc, Face à l’ultra violence, la police peine à encaisser le choc, lefigaro.fr, 30 juin 2023. На наступны дзень гэтая лічба дасягнула адзнакі ў 522, а на 3 ліпеня — 722Interpellations, voitures brûlées, bâtiments dégradés… Les émeutes en chiffres, nuit par nuit. Да 4 ліпеня колькасць пацярпелых сілавікоў склала 808 чалавек.
Увечары 30 чэрвеня паліцыя паведаміла пра першую смерць пратэстоўца. Ён упаў з даху падчас спробы рабавання крамы. Пазней у раёне Мон-Лукас (Каена) невядомыя забілі чыноўніка. 3 ліпеня пры тушэнні падпаленых пратэстоўцамі машын на падземнай паркоўцы загінуў пажарны. Таксама паведамлялася пра гібель чалавека ад светлашумавой гранаты ў Марсэлі.
Рэакцыя Прэзідэнт Эманюэль Макрон выказаў салідарнасць з сям’ёй загінулага падлетка. Гэта выклікала абурэнне прафсаюза паліцыі, які заклікаў не асуджаць калегаў да рашэння суда. Марын Ле Пен, лідар «Нацыянальнага аб’яднання», назвала заяву Макрона паспешнай, перабольшанай і безадказнай.
Затым Макрон заявіў, што беспарадкам спрыялі сацыяльныя сеткі і відэагульні, паколькі некаторыя маладыя людзі капіявалі жорсткасць, «губляючы сувязь з рэальнасцю». Ён заклікаў сацыяльныя сеткі, уключаючы Snapchat і Twitter, выдаліць «найбольш далікатны» кантэнт, звязаны з беспарадкамі.
Былы дэпутат Еўрапарламента ад Францыі Фларыян Філіпа напісаў у сваім twitter-акаўнце, што «Макрон недарэчна абвінаваціў відэагульні», якія нібыта «атруцілі розум удзельнікаў беспарадкаў» і дадаў, што з такім узроўнем аналізу беспарадкі ў краіне не скончацца.
Урад Алжыра запатрабаваў ад Парыжа абараніць сем’і выхадцаў з краін Магрыба
Гл. таксама Пратэсты ў ЗША (2020) Забастоўка ў Францыі (2023)
Заўвагі
Катэгорыя:2023 год у Францыі Катэгорыя:Канфлікты 2023 года Катэгорыя:Чэрвень 2023 года Катэгорыя:Ліпень 2023 года Катэгорыя:Пратэсты 2023 года Катэгорыя:Нантэр Катэгорыя:Акцыі пратэсту ў Францыі