Ганна Генрыхаўна Паўлоўская (нар. , Гродна) — беларускі філолаг. Спецыялістка ў галіне класічнай філалогіі, неалацініст. Кандыдат гістарычных навук (2012), кандыдат навук у галіне літаратуразнаўства (2013).

Біяграфія Нарадзілася ў 1977 годзе ў Гродне.

Скончыла ў 1999 годзе філалагічны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 2012 годзе факультэт Artes Liberales Варшаўскага ўніверсітэта, у 2009 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі, аспірантуру факультэта Artes Liberales Варшаўскага ўніверсітэта.

У 2012 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Гродзенскія кляштарныя хронікі як крыніца па гісторыі Гродна другой паловы XVII—XVIII ст.», у 2013 годзе — дысертацыю па літаратуразнаўстве ў Варшаўскім універсітэце.

Навуковы супрацоўнік Аддзела старадрукаў і рэдкай кнігі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Выкладчык лацінскай мовы Інстытута сучасных ведаў у Гродне. З 2014 года дацэнт факультэта Artes Liberales Варшаўскага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: новалаціназнаўства, гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, гісторыя культуры Вялікага Княства Літоўскага, рэцэпцыя антычнасці ў культуры Савецкага Саюза.

Узнагароды Узнагароджаны прэміяй прэм’ер-міністра Рэспублікі Польшча за выдатныя навуковыя і мастацкія дасягненні (2015).

Бібліяграфія Grodzieńskie kroniki klasztorne XVII i XVIII wieku: formy gatunkowe i aspekty komunikacyjne. Warszawa, 2016. Удзел у калектыўных працах Каталог кніг XV—XVI ст. з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Слонім, 2003.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага