Тэнесі Уі́льямс (, сапр. Томас Ланір Уільямс (Thomas Lanier Williams); 26 сакавіка 1914, г. Калумбус, штат Місісіпі, ЗША — 25 лютага 1983) — амерыканскі пісьменнік, драматург.
Вучыўся ва ўніверсітэтах Місуры, Сент-Луіса, Аявы (1929-38).
У раманах «Рымская вясна місіс Стоўн» (1950), «Мойсі і свет розуму» (1976), сацыяльна-псіхалагічных п’есах «Шкляны звярынец» (1945), «Трамвай „Жаданне“» (1947, экранізавана ў 1951), «Татуіраваная ружа» (1951), «Кошка на распаленым даху» (1955), «Арфей спускаецца ў пекла» (паст. 1957), «Ноч ігуаны» (1961), «Папярэджанні малым караблям» (1973), «Стары квартал» (1977), «Цудоўная нядзеля для пікніка» (1980) і інш. праблемы існавання асобы ў жорсткім свеце, адзіноты сярод людзей, сутыкнення дабра і прыгажосці з прагматызмам і чэрствасцю. Аўтар зборнікаў навел «Аднарукі і іншыя апавяданні» (1948), «Карамель» (1954), «Вандроўкі рыцара» (1967), «Восем прыстойных жанчын у стане апантанасці» (1974), зборнікаў вершаў «У зіме гарадоў» (1956), «Андраген, любоў мая» (1977), кнігі «Мемуары» (1975), шэрагу аповесцей. Паэтыка яго твораў складаная, насычана сімваламі і алегорыямі, антычнымі і біблейскімі алюзіямі, сумяшчае ў сабе тэндэнцыі экзістэнцыялізму, экспрэсіянізму, натуралізму, імпрэсіянізму з элементамі антыдрамы і «тэатра жорсткасці».
Распрацаваў канцэпцыю «пластычнага тэатра», паводле якой на сцэне важнае значэнне надаецца мастацкаму і музычнаму афармленню, сцэнаграфіі, эфектам святла.
Асобныя творы перакладзены на беларускую мову, на Беларусі яго п’есы ставіліся ў тэатрах.
Крыніцы
Літаратура Стулаў Ю. Амерыканская драматургія на беларускай сцэне (1960—1980) // Беларусіка=Aldaruthenica. Мн., 1995. Кн. 5.
Катэгорыя:Ахвяры няшчаснага выпадку Катэгорыя:Лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Мемуарысты ЗША Катэгорыя:Аўтары літаратуры ЛГБТ Катэгорыя:Выпускнікі Акцёрскай студыі Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Драматургі ЗША