Тарханкуцкі паўвостраў () — заходняя частка Крымскага паўвострава. Аддзяляе ад Чорнага мора Каркініцкі заліў. Крайні заходні пункт — мыс Прыбойны.

Берагі ў асноўным абразійныя, абразійна-абвальныя абрывістыя (на крайнім захадзе да 50 м і больш). Маецца некалькі невялікіх заліваў і бухт з нізкімі раўніннымі берагамі (Джарылгацкі заліў, Караджынская бухта). Частка заток адшнуравана перасыпамі, ператварылася ў салёныя прыбярэжныя азёры (Джарылгач, Ліман, Панскае).

У геалагічнай будове бяруць удзел вапнякі з гарызонтамі мергеляў і глін, з суцэльным покрывам лёсападобных суглінкаў, якія ў лагчынах падсцілаюцца чырвона-бурымі глінамі. Паверхня пераважна градава-ўзгорыстая на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе — хвалістая. Пашыраны стэпавыя ландшафты. Карысныя выкапні: прыродны газ, вапнякі, цагляна-чарапічныя гліны.

Зноскі

Літаратура Кузнецов О. Г. Тарханкутський півострів // Географічна енциклопедія України: [в 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. Т. 3. — К.: Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1993.

Катэгорыя:Паўвостравы Крыма