Зміцер Сасноўскі, поўнае імя Дзмітрый Алегавіч Сасноўскі (нар. , Гомель) — беларускі музыкант, гісторык, прадзюсар. Папулярызатар сярэднявечнай беларускай музыкі. Майстар старадаўніх музычных інструментаў.
Біяграфія Нарадзіўся 22 лістапада 1974 года ў Гомелі. Вучыўся ў сярэдняй школе № 44 г. Гомель.
У 1996 годзе скончыў гісторыка-юрыдычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1997 годзе скончыў Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы па спецыяльнасці «філасофія».
У 1996—2000 гадах выкладчык кафедры філасофіі і культуралогіі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2000 годзе выкладчык сусветнай мастацкай культуры ў сярэдняй школе № 19 г. Гомеля. У 2001—2009 гадах загадчык інфармацыйнага аддзела Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына».
З 1999 года заснавальнік і лідар музычнага гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса».
Стажыраваўся ў 1998 годзе ў Мадрыдскім каталіцкім універсітэце «Comillas», навучаўся ў музычнага майстра Донатса Вуцыса ў Латвіі. Стажыраваўся ў ва Уроцлаве (2004).
У 2009 годзе арт-дырэктар турыстычнага агенцтва «Гісторыя-тур», у 2007—2009 гадах адміністратар дударскага клуба. З 2001 года прадзюсар і арганізатар культурных і музычных мерапрыемстваў. З 2006 года прадзюсар «Дударскага фэста».
У 2015—2017 гадах загадчык гістарычнага музея Дукорскага маёнтка. З 2015 года займаецца арганізацыяй святаў як індывідуальны прадпрымальнік.
Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: гісторыя беларускай музычнай культуры, старадаўнія музычныя інструменты Беларусі.
Узнагароды
Лаўрэат міжнароднага фальклорнага фестывалю ў Паставах (1999) Лаўрэат Нацыянальнай музычнай прэміі (2013)
Бібліяграфія Гісторыя беларускай музычнай культуры XIX—XX стст. Мінск, 2012. Музычная культура рыцарскага саслоўя Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага. Мінск, 2010. Гісторыя беларускай музычнай культуры ад першабытнасці да канца XVIII ст. Мінск, 2010. Гісторыя беларускіх музычных уплываў. Мінск, 2009. Дакументальны фільм «Старыя інструменты Беларусі» (2007)
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Майстры музычных інструментаў Катэгорыя:Выпускнікі факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый ГДУ Катэгорыя:Дудары Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага