Мілан Ракіч (; , Бялград — , Заграб) — сербскі паэт і дыпламат; акадэмік Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1934).
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў Бялградзе ў 1876 годзе ў сям’і міністра фінансаў Міты Ракіча (дзедам паэта па матчынай лініі быў Мілан Мілічавіч, пісьменнік і навуковец), там жа скончыў пачатковую і сярэднюю школу. Пасля вывучаў у Сарбоне права (1898—1901), па заканчэнні універсітэта адразу паступіў на дыпламатычную службу, дзе працаваў да самае смерці. Памёр у 1938 годзе ў Заграбе.
Творчасць У 1902 годзе надрукаваў першыя вершы ў «Сербскім літаратурным весніку», а ў 1903 годзе выдаў зборнік «Вершы» (перавыдаваўся пасля ў 1924 і 1936 гадах), які зрабіўся першай кнігай сербскага мадэрнізму. Другая кніга пад назвай «Новыя вершы» выйшла ў 1912 годзе — праз высокую патрабавальнасць да сваіх твораў аўтар не надрукаваў больш нічога, апроч гэтых кніг. Нягледзячы на тое, што паэтычная спадчына Мілана Ракіча складаецца з 64 вершаў, паэт лічыцца адным з класікаў нацыянальнай літаратуры і пачынальнікам не толькі сербскага мадэрнізму, але і ўсёй сербскай літаратуры ХХ ст. Даследчыкі творчасці паэта гавораць пра ўплыў на яе парнаскай школы і французскага сімвалізму (асабліва блізкай яму была паэзія Шарля Бадлера), пра матывы трагічнай і гордай любові да Радзімы (цыкл вершаў, прысвечаных Косаваму полю). Адна з важных тэмаў яго творчасці — смерць, пра якую ён пісаў у скептычным і часам іранічным тоне.
Літаратура
Спасылкі prajdzisvet.org
Катэгорыя:Пісьменнікі Сербіі