Марыя Васільеўна Філончык (нар. , Бабруйск, Магілёўская вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард / цэнтравая. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь па баскетболе. Выступала за зборную Беларусі.
Біяграфія Выхаванка Дзіцяча-юнацкага клуба фізічнай падрыхтоўкі г. Бабруйска. Першы трэнер — Сяргей Рыгоравіч Сіліч. У 2004—2011 гадах навучалася ў Гродзенскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. У пачатку 2008 года дэбютавала за мясцовую «Алімпію».
Выступала за зборныя U-16 (2006—2008), U-18 (2007—2010) і U-20 (2009—2012). У 2016 годзе дэбютавала за зборную Беларусі.
Кар’ера 2005—2006 — Вікторыя-ВАР-ГДАУ (Гродна) 2006—2007 — Юніёры U-16 (Гродна) 2007—2008 — Вікторыя (Гродна) 2008—2016 — Алімпія (Гродна) 2016—2017 — Волагда-Чэваката (Волагда, Расія) 2017—2018 — Будучнаст (Падгорыца, Чарнагорыя) 2018 — Гарызонт (Мінск)
Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (2): 2008/2009, 2012/2013. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2007/2008, 2011/2012, 2017/2018. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2009/2010, 2010/2011, 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016. Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2009, 2014. Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2012/2013. Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (3): 2011/2012, 2013/2014, 2014/2015.
Спасылкі
Профіль на сайце eurobasket.com
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Будучнаст» Падгорыца