Алёна Анатолеўна Карасевіч, па нараджэнні Голубева (нар. , Гродна, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступала за зборную Беларусі. Жонка беларускага баскетбаліста Паўла Карасевіча.
Біяграфія Выхаванка СДзЮШАР №7 г. Гродна. Першы трэнер — Наталля Уладзіміраўна Васілеўка.
Выступала ў жаночых зборных Беларусі U-16 (2010), U-18 (2011—2012) і U-20 (2011—2014). У 2017 годзе дэбютавала за жаночую зборную БеларусіAlena KARASEVICH.
Кар’ера 2010—2013 — Вікторыя (Гродна) 2013—2017 — Алімпія (Гродна) 2017—2019 — Гарызонт (Мінск) 2019—2020 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак) 2020—2021 — Алімпія (Гродна) 2021—2022 — Трыумф (Баташані, Румынія) з 2022 — Гарызонт (Мінск)
Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (2): 2022/2023, 2024/2025. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2017/2018, 2023/2024. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (7): 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016, 2016/2017, 2018/2019, 2020/2021, 2025/2026. Уладальнік Кубка Беларусі (4): 2014, 2022, 2023, 2024. Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (2): 2013/2014, 2014/2015.
Крыніцы
Спасылкі Профіль на сайце БФБ Профіль на сайце БК «Гарызонт» Профіль на сайце bbw-g2n.jimdofree.com FIBA EuroBasket Women 2017
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе