Нью-Ёркскі гарадскі ўніверсітэт () — канфедэратыўны ўніверсітэт, які аб’ядноўвае ў адзіную сістэму муніцыпальныя вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы горада Нью-Ёрка, ЗША.
Гэта буйнейшая сістэма гарадскіх універсітэтаў у Злучаных Штатах, якая ўключае 25 кампусаў: 11 вышэйшых каледжаў, 7 грамадскіх каледжаў і 7 прафесійных навучальных устаноў.
У той час як некаторыя яго каледжы існуюць яшчэ з 1847 года, сам універсітэт быў створаны ў 1961 годзе.
Ва ўніверсітэце налічвае 30 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі.
Структура 1847 — Гарадскі каледж 1870 — Хантэраўскі каледж 1919 — Барухаўскі каледж 1930 — Бруклінскі каледж 1937 — Куінскі каледж 1946 — Нью-Ёркскі гарадскі тэхналагічны каледж 1964 — Каледж крымінальнага правасуддзя імя Джона Джэя 1966 — Ёркскі каледж 1968 — Леманаўскі каледж 1970 — Каледж імя Медгара Эверса 1976 — Стэйтэн-Айлендскі каледж 2001 — Ганаровы каледж імя Уільяма Э. Маколі 1957 — Бронкскі грамадскі каледж 1958 — Квінсбарскі грамадскі каледж 1963 — Манхэтэнскі грамадскі каледж 1963 — Кінгсбарскі грамадскі каледж 1968 — Ла-Гуардыяўскі грамадскі каледж 1970 — Хостанскі грамадскі каледж 2011 — Гутманаўскі грамадскі каледж 1961 — Цэнтр вышэйшай адукацыі 1973 — Школа медыцыны 1983 — Школа права 2006 — Вышэйшая школа журналістыкі 2006 — Школа прафесійных студый 2008 — Школа грамадскага здароўя 2018 — Школа працы і урбаністычных студый
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Нью-Ёрк
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання
Катэгорыя:Універсітэты Нью-Ёрка