Elysia marginata — від марскіх бруханогіх малюскаў з сямейства падкласу .. Вядомыя тым, што іх галава можа аддзяляцца ад цела і адрошчваць новае цела.

Распаўсюджанне Elysia marginata жыве ў ля ўзбярэжжа Інданезіі, В’етнама, Аўстраліі, Новай Каледоніі, ля Гавайскіх, Маршалавых і Каралінскіх астравоў, Таіці, Самоа, Палау.

Апісанне Зялёнае цела з чорнымі і крэмавымі плямамі. Параподыі высокія, тонкія, з чорнай паласой вакол парападыяльнага краю і субмаргінальнай аранжавай паласой. Паміж аранжавай і чорнай паласой знаходзіцца белая. Мае рухомую і міграцыйную форму, сядзячая форма складае 76 мм, а міграцыйная рэдка перавышае 25 мм.

Экалогія Elysia marginata жыве на глыбіні да 12 м і харчуецца водарасцямі роду .

У адрозненне ад іншых марскіх смаўжоў, здольных аднаўляць толькі нязначныя часткі цела, Elysia marginata (і ) могуць цалкам аўтамізаваць свае галовы ад астатняй часткі цела. Галава адрываецца ад тулава на працягу некалькіх гадзін. Пры гэтым, галава застаецца жывой і перамяшчаецца. Не памерці ад голаду без стрававальнай сістэмы ёй дапамагаюць назапашаныя хларапласты.

Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1871 годзе Катэгорыя:Сапраўдныя смаўжы