Кавалёўка — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Лоша (басейн Нёмана). Даўжыня 12 км. Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Дравянікі, цячэ ў межах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Лошу на ўсходняй ускраіне горада Астравец. Асноўныя прытокі — рака Парока і рака Малька (леваруч). На ўсім працягу каналізаваная.
Літаратура
Катэгорыя:Басейн Ашмянкі Катэгорыя:Рэкі Астравецкага раёна